Даўгаполле

Арграгарадок
Даўгаполле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 156 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Паштовы індэкс
211542
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218838021
Даўгаполле на карце Беларусі ±
Даўгаполле (Беларусь)
Даўгаполле
Даўгаполле (Віцебская вобласць)
Даўгаполле

Даўгапо́лле (руск.: Долгополье) — аграгарадок[2] (да 2009 — вёска) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. За 17[3] км на паўночны захад ад Гарадка, за 55 км ад Віцебска, на рацэ Чарнаўцы. Адміністрацыйны цэнтр Даўгапольскага сельсавета.

Гісторыя

Згадваецца з XVI стагоддзя як мястэчка ў Віцебскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага[4]. З 1772 года ў Расійскай імперыі. Вёска і маёнтак ва ўладанні І. Міляховіча, пасля яго смерці ў ведамстве Гарадоцкай дваранскай апекі. У XIX стагоддзі вёска і маёнтак перайшлі ва ўласнасць памешчыкаў Піяраў. У 1834 годзе ў маёнтку 427 сялянскіх душ, працавалі 2 карчмы, Свята-Міхайлаўская царква[4]. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў Даўгаполле — пагост і маёнтак Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак нацыяналізаваны. У Даўгаполлі дзейнічала сельскагаспадарчая камуна, школа 1-й ступені, у 1919 годзе створана калектыўная гаспадарка «Братэрства». З 15 лютага 1923 года ў Гарадоцкай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай акругі, з 20 жніўня 1924 года ў Селішчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, з 20 лютага 1938 года Віцебскай вобласці.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баі каля вёскі загінулі 75 воінаў 259-га стралковага палка 179-й стралковай дывізіі РСЧА[4]. У 1943 годзе вёска спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі, было зарублена 26 жыхароў[4]. Пасля вайны Даўгаполле адбудавана. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.

У 1997 годзе Даўгаполлі 160 двароў, 408 жыхароў[5]. У 2002 годзе ў вёсцы 139 двароў, 344 жыхары[4].

Інфраструктура

У Даўгаполлі дзейнічаюць школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддзяленне банка, магазін, бібліятэка, аддзяленне паштовай сувязі.

Памятныя мясціны

  • Помнік 109 землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
  • Брацкая магіла 75 чырвонаармейцаў 259-га стралковага палка.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/viciebskaja.htm
  2. Решение Городокского районного Совета депутатов от 24 декабря 2009 года № 146 "О преобразовании сельских населенных пунктов в агрогородки".
  3. Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 6. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
  4. а б в г д Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 293—294, 812. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  5. БелЭн 1998.
  6. БЕЛТА

Літаратура

  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 293—294, 812. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 65. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 6. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya