Аляксей Яўгенавіч Дайнека
Аляксей Яўгенавіч Дайнека (нар. 18 чэрвеня 1968, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст. З 2014 года член-карэспандэнт, а з 2021 года акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2005). БіяграфіяСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1990), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (2003). У 1990—1994 гадах выкладчык Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, аспірант Беларускага НДІ эканамічных праблем АПК. З 1994 года намеснік дырэктара па навуковай працы, загадчык сектара Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК. З 2000 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце — кіраўнік напрамку даследаванняў сусветнай эканомікі Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 2010 года дарадца Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2011 па 2016 дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі[1][2]. З 2016 — саветнік Прэзідыума НАН Беларусі, ў 2017—2018 — галоўны навуковы супрацоўнік сектара эканамічных даследаванняў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі, у 2018—2023 — прафесар кафедры «Маркетынг» БНТУ.[2] З 2023 года — старшыня Навуковага савета, дырэктар Выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.[3] УзнагародыЛаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для маладых навукоўцаў (2000). Навуковая дзейнасцьСфармаваў навуковыя асновы знешнегандлёвых адносін Беларусі, уключаючы стратэгію і мадэлі іх развіцця, а таксама адэкватныя механізмы. Распрацаваў заканамернасці і метадалогію прагназавання, а таксама эфектыўныя інструменты рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці, сфармуляваў галоўныя прынцыпы і абгрунтаваў прыярытэты знешнеэканамічнай палітыкі Беларусі. Аўтар каля 200 навуковых прац, у т.л. 28 (24 у суаўт.) манаграфій, кніг і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia