Алізарын
Алізары́н[1] (1,2-дыгіраксіантрахінон[1][2], 1,2-дыгідраксі-9,10-антрахінон[2]) — араматычнае злучэнне, фарбавальнік, C14H8O4. Крышталічнае рэчыва аранжава-чырвонага колеру. Малекулярная маса 240,23[2] а.а.м. Тэмпература плаўлення 289[1][2] °C. Тэмпература кіпення 430[2] °C. Добра раствараецца ў гарачым метаноле. Раствараецца ў бензоле, воцатнай кіслаце, растворах шчолачаў. Умерана раствараецца ў этаноле і дрэнна ў вадзе. Паходжанне і выкарыстаннеАлізарын у выглядзе гліказіду маецца ў каранях марэны фарбавальнай (Rubia tinctorium), з якой здабываўся са старажытнасці і выкарыстоўваўся ў якасці фарбавальніка. У 1869 годзе атрыманы штучна з антрацэну. Нерастваральныя ў вадзе солі алізарыну выкарыстоўвюцца ў якасці фарбавальнікаў тканіны(солі алюмінію — чырвоны колер, хрому — карычневы колер, жалеза — фіялетавы колер[1]). Выкарыстоўваецца ў якасці прамежкавай сыравіны ў вытворчасці іншых фарбаў і лакаў, у тым ліку, мастацкіх і паліграфічных фарбаў. Алізарын з’яўляецца аналітычным рэагентам у хімічным аналізе (вызначэнне алюмінію і іншых металаў). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia