Алюміній
![]() Алюміній (лац.: Aluminium) Al — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 13. Адкрыты ў 1825 годзе Г. Эрстэдам[1]. Лёгкі серабрыста-белы метал. Атамная маса 26,98154. Шчыльнасць 2699 кг/м³. Тэмпература плаўлення 660 °C. Прыродныя крыніцыЗямная кара ўтрымлівае 8,8 % алюмінію па масе[1]. Па распаўсюджанні ў прыродзе займае трэцяе[1] месца сярод ўсіх элементаў (пасля кіслароду і крэмнію) і першае сярод металаў. З-за высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў. Галоўная крыніца для вытворчасці алюмінію — баксіты. Буйнейшыя радовішчы — Расія (Урал, Сібір, Кольскі паўвостаў), Ямайка, Аўстралія, Сурынам, Гаяна, Францыя, Казахстан, ЗША, Гвінея, Грэцыя, Венгрыя, Кітай, Румынія. ПрымяненнеПа памерах вытворчасці і спажывання алюміній займае першае месца сярод каляровых металаў. Галоўныя спажыўцы — авіяцыйная, аўтамабільная, электратэхнічная і іншыя галіны прамысловасці. У тэхніцы служыць пераважна для атрымання сплаваў. Выкарыстоўваецца для аднаўлення металаў з аксідаў, вырабу фарбаў, фольгі, дроту і кабеляў. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia