Алімпік (паўвостраў)
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Алімпік (англ.: Olympic Peninsula) — паўвостраў у ЗША, які займае захад і паўночны захад штата Вашынгтон, знаходзіцца на паўночны захад ад сталіцы штата Алімпія і на захад ад Сіэтла. З кантынентам паўвостраў злучаны з поўдня. На ўсходзе берагі Алімпіка абмываюць воды заліва П’юджэт-Саўнд, з захаду — Ціхага акіяна. Да поўначы размешчаны праліў Хуан-дэ-Фукаа, які падзяляе паўвостраў з востравам Ванкувер. Берагавая лінія Алімпіка моцна парэзана. У цэнтральнай частцы паўвострава размешчаны нацыянальны парк Алімпік, дзе растуць дажджавыя лясы ўмеранага клімату. Паўвостраў гарысты, асабліва ў цэнтральнай частцы. Найвышэйшы пункт паўвострава — гара Алімпус (англ.: Mount Olympus), вышыня над узроўнем мора якой дасягае 2427 м. На паўвостраве таксама мноства невялікіх азёр і горных рэчак. На паўвостраве знаходзіцца таксама і самая заходняя кропка «кантынентальных штатаў» ЗША — мыс Алава. Самы буйны населены пункт на паўвостраве — горад Порт-Анджэлес (18,3 тыс., 2000). |
Portal di Ensiklopedia Dunia