Алімпія (Вашынгтон)
Алімпія (англ.: Olympia) — горад у ЗША, сталіца штата Вашынгтон, адміністрацыйны цэнтр акругі Цёрстан. ГеаграфіяГорад размешчаны на поўдні заліва П’юджэт-Саўнд у вусці ракі Дэшут. Частка тэрыторыі цэнтра горада знаходзіцца на насыпных глебах. На паўночны захад ад Алімпіі размешчаны паўвостраў Алімпік з аднайменным нацыянальным паркам, дзе растуць унікальныя дажджавыя лясы ўмеранага клімату. КліматКлімат Алімпіі марскі з рысамі міжземнаморскага. Сярэднямесячная тэмпература вагаецца ад 3-3,5 °C зімой да 17-17,6 ° С летам, сярэднегадавая — 10,2 °C. Ападкаў выпадае 1265 мм у год, летам у выглядзе дажджу, зімой — у выглядзе дажджу, снегу або снегу з дажджом. Сярэдняя вільготнасць паветра — 93 %. Увосень і ўзімку частыя моцныя туманы. Найбольш высокая зарэгістраваная тэмпература — 39,8 °C, мінімальная — −22,4 °C.
НасельніцтваПаводле даных перапісы 2010 года ў горадзе пражывала 46 478 чалавек, мелася 20 761 хатняя гаспадарка і 10 672 сям'і. Расавы склад насельніцтва:
Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва складае 22 590 долараў ЗША (даныя 2000 года). Сярэдні ўзрост гараджан — 38 гадоў. Узровень злачыннасці значна ніжэйшы за сярэдні па ЗША. Горад-пабрацімСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia