Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч
Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч (14 кастрычніка 1913, в. Ленявічы, злілася з в. Карзуны, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 13 красавіка 1993, в. Астрэйкі, Капыльскі раён) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966) БіяграфіяНарадзілася ў засценку Ленявічы (цяпер вёска Карзуны Капыльскага раёна Мінскай вобласці) у сям’і сялян. Пасля заканчэння пачатковай школы працавала ў калгасе «Чырвоны баец». Перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Пасля вызвалення Капыльскага раёна прымала актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага калгаса. Працавала ў паляводстве, на жывёлагадоўчай ферме. У 1960 годзе перайшла на свінагадоўчую ферму. Спачатку даглядала групу ў 150 парсючкоў, затым яе група складалася з пяці соцень жывёл, а праз пэўны час дасягла тысячы. Набіралася вопыту і хутка стала прызнаным майстрам сваёй справы. У 1963 годзе яна выгадавала 965, у 1964 годзе — 1010, а ў 1965 годзе — 1095 парсючкоў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Працавала жывёлаводам да выхаду на заслужаны адпачынак у 1971 годзе. Прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных. УзнагародыУзнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Імя А. А. Трыгубовіч занесена ў Кнігу народнай славы Капыльскага раёна. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia