Слабада-Кучынскі сельсавет
Слабада-Кучы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Слабада-Кучынка. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старыцкага сельсавета[1]. 24 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пукаўскага сельсавета, таксама ў склад сельсавета са скасаванага Старакапыльскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Аборкі, Красны Май, Кунцаўшчына, Леткаўшчына, Мельнічкі, Мірава, Руднічкі), з Пясочанскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Крыніца, Ліпнікі і Свінка), са складу сельсавета ў склад зноў утворанага Капыльскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Асавец і Падгорцы)[2]. 9 жніўня 1960 года рашэнне аб перадачы трох населеных пунктаў Пясочанскага сельсавета было адменена[3]. 8 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пясочанскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Ганчароўка, Калінаўка, Крыніца, Ліпнікі, Малінаўка, Пясочнае, Рулёва, Свінка і Шамы), адначасова ў склад Бабаўнянскага сельсавета з Кучына-Слабодскага сельсавета былі перададзены 5 населеных пунктаў (Аборкі, Красны Май, Кунцаўшчына, Леткаўшчына і Руднічкі)[4]. У 1976 годзе скасаваны вёска Купалле і пасёлак Рог[5], 17 чэрвеня 1983 года — пасёлак Рулёва[6]. 30 сакавіка 2016 года ў склад Бабаўнянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (аграгарадок Пясочнае, вёскі Вялешына 1, Калінаўка 2, Лугавая, Шамы, пасёлкі Ганчароўка і Малінаўка), адначасова ў склад сельсавета з Капыльскага сельсавета перададзены пасёлак Андросаўшчына[7]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 2825 чалавек[8], з іх 96,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1701 чалавек[10]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia