Аліна Генадзеўна Талай
Аліна Генадзеўна Талай (нар. 14 мая 1989, Орша) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бар'ерным бегу на 60 метраў, 100 метраў з бар'ерамі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Спартыўная кар’екраЧэмпіёнка Еўропы 2011 сярод моладзі, бронзавы прызёр Чэмпіянату свету ў памяшканнях 2012, чэмпіёнка Еўропы 2012. Чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях 2015. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года і Алімпійскіх гульняў 2016 года ў катэгорыі 100 м (бар’еры). Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года па лёгкай атлетыцы на дыстанцыі 100 м метраў з бар’ерамі. Рэкардсменка Беларусі ў бегу на 100 м з бар’ерамі — 12,41 сек. (2018), у бегу на 60 м з бар’ерамі — 7,85 сек. (2015). Срэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы 2016 года ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 12.68 сек[2]. На Чэмпіянаце свету 2016 года заняла 6 месца ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі з вынікам 7.96 сек[2]. 23 лістапада 2023 года Аліна Талай аб’явіла аб завяршэнні спартыўнай кар’еры, паколькі вырашыла сканцэнтравацца на дзейнасці спартыўнага трэнера[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia