Аліна Шапачнікаў
Аліна Шапачнікаў (польск.: Alina Szapocznikow; 16 мая 1926, Каліш, Польшча — 2 сакавіка 1973, Пасі, Францыя) — польскі скульптар і графік яўрэйскага паходжання. БіяграфіяАліна Шапачнікаў нарадзілася 16 мая 1926 года ў горадзе Каліш ў сям'і ўрача. У час Другой сусветнай вайны з-за яўрэйскага паходжання была змешчана ў гета Пабяніцаў і Лодзі, затым знаходзілася ў канцлагерах Асвенцім, Берген-Бельзен і Тэрэзіенштат. Пасля заканчэння вайны ў 1946—1947 гадах вучылася на скульптара ў Празе, першапачаткова ў майстэрні Отакара Велімскага, затым у Пражскай Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. Дзякуючы стыпендыі, у 1947—1950 гадах працягнула вучобу ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў, аднак з-за цяжкай хваробы яна была вымушана перапыніць вучобу і вярнуцца ў Польшчу. У 1963 годзе Аліна Шапачнікаў ізноў пераехала ў Парыж. У 1969 годзе ў яе быў дыягнаставаны рак грудзі, і ў 1973 годзе яна памерла ў санаторыі Пра-Катанэ ў Пасі. Асабістае жыццёЯна была жонкай польскага гісторыка мастацтва Рышарда Станіслаўскага, іх сын Пётр жыве ў Францыі. Пасля разводу са Станіслаўскім яна выйшла замуж за польскага графіка Рамана Цяслевіча, з якім заставалася ў шлюбе да самай смерці. Мастацкая творчасцьПражываючы ў Польшчы, яна стварала выразныя фігуратыўныя скульптуры, выкарыстоўваючы такія матэрыялы як бронза і камень. У Парыжы яна пачала эксперыментаваць з каляровымі злепкамі ўласнага цела ў поліэстэры і поліўрэтане. У апошнія гады жыцця на яе творчасці адбівалася ўсведамленне надыходзячай смерці. Яе працы знаходзяцца ў экспазіцыі Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку, у Музея сучаснага мастацтва ў Лос-Анджэлесе, парыжскага Цэнтра Пампіду і лонданскай Галерэі Тэйт. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia