Аліна Яноўская
Аліна Яноўская (польск.: Alina Maria Janowska-Zabłocka; 16 красавіка 1923, Варшава — 13 лістапада 2017, Варшава) — польская актрыса, удзельніца Варшаўскага паўстання. БіяграфіяНарадзілася 16 красавіка 1923 года ў Варшаве ў сям’і буйных земляўласнікаў. Бацька, па адукацыі інжынер сельскай гаспадаркі, быў ад’ютантам генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага. Маці, Марцэліна Рымкувічоўна, па адукацыі спявачка аперэты, адмовілася ад шматспадзеўнай кар’еры дзеля мужа і сям’і. Брат бацькі, Богдан Яноўскі, земляўласнік маёнтку Яноўскіх у вёсцы Паляны-2 каля Вішнева, быў расстраляны бальшавікамі ў Харкаве (1940, частка катынскага расстрэлу). Яна ў 1939 годзе ўцякла з Крэсаў да Варшавы. У 1942 годзе была арыштавана і зняволена ў вязніцы Сербія ў Варшаве. У Варшаўскім паўстанні з першага да апошняга дня (батальён «Кіліньскі»). Памерла 13 лістапада 2017 года ў Варшаве. Выбраная фільмаграфія
Узнагароды
Зноскі
Бібліяграфія
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia