Мазавецкае ваяводства
Мазавецкае ваяводства (польск.: województwo mazowieckie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Варшава. Плошча — 35 тыс. км², насельніцтва — 5 301 760 жыхароў (2013 год)[1]. Утворана 1 студзеня 1999 года ў выніку адміністрацыйнай рэформы. ГеаграфіяРазмешчана на Мазавецкай нізіне, у межах якой вылучаецца Варшаўская катлавіна. Рэльеф нізінны з участкамі марэнных раўнін і шырокімі далінамі. Карысныя выкапні: будаўнічыя матэрыялы (гліны, пяскі, жвір, мел). Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — ад -4°C да -2.5°C, ліпеня — 18.5°C, ападкаў 470—600 мм за год. Галоўныя рэкі: Вісла, Буг, Нараў, возера Зягжынскае. Глебы пераважна падзолістыя, балотныя, бурыя. Лясы займаюць 21% тэрыторыі. ПрамысловасцьГаспадарка прамыслова-аграрнага тыпу. Развіты машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамабіле- і трактарабудаванне, электратэхнічная, электронная прамысловасць), нафтахімічная і хімічная, харчовая, лёгкая прамысловасць. Асобы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia