Аліфатычныя злучэнніАліфацтычныя злучэнні ў арганічнай хіміі — злучэнні, якія не змяшчаюць араматычных сувязяў. Аліфатычныя злучэнні могуць прадстаўляць сабой адкрытыя ланцугі (ацыклічныя злучэнні) або замкнёныя (аліцыклічныя або цыклааліфатычныя злучэнні). Часам да аліфатычных злучэнняў адносяць толькі ацыклічныя, а аліцыклічныя вылучаюць у асобны клас. Ацыклічныя злучэнніАцыклічныя злучэнні — арганічныя злучэнні, у малекулах якіх адсутнічаюць цыклы і ўсе атамы вуглярода злучаныя паміж сабой у прамыя або разгалінаваныя (адкрытыя) ланцугі. Адрозніваюць дзве асноўныя групы ацыклічных злучэнняў — насычаныя(гранічныя) вуглевадароды, у якіх усе атамы вугляроду звязаныя паміж сабой толькі простымі сувязямі (напр., гамалагічны шэраг метана), і ненасычаныя вуглевадароды, у якіх паміж атамамі вугляроду маюцца, акрамя простых (адзінарных) сувязяў, таксама падвойныя, патройныя сувязі (напр., шэрагі этылена, ацэтылена). Аліцыклічныя злучэнніАліцыклічныя злучэнні — злучэнні, малекулы якіх утрымоўваюць адзін ці некалькі цыклаў, за выключэннем араматычных злучэнняў. Тыповымі прадстаўнікамі аліцыклічных злучэнняў з’яўляюцца цыклаалканы.
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia