Амежнік вадзяны
Амежнік вадзяны[1] (Oenanthe aquatica) — двухгадовая ядавітая расліна, від роду Амежнік (Oenanthe) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). ![]() Батанічнае апісаннеРасліна вышынёй 40-150 см з ніткападобнымі каранямі і галінастым сцяблом. Сцёблы голыя, рабрыстыя ад аснавання полыя. Лісце двойчы і тройчы пёрыстанадрэзанае. Падводнае лісце рассечена на доўгія ніткападобныя долі. Кветкі дробныя, белыя, сабраны ў складаныя парасонікі. Цвіце ў чэрвені-верасні. Плады спеюць у жніўні-верасні. ЭкалогіяРасце па балотах, берагах рэк, азёр, сажалак, на гразкіх лугах. Хімічны складРасліна змяшчае смалападобнае рэчыва энантатаксін (блізкі па дзеянні да цыкутаксіну цыкуты ядавітай (Cicuta virosa))[2]. У насенні ўтрымліваецца да 1,5-2,5 % эфірнага алею, у складзе якога маецца атрутны тэрпен феландрэн. У пладах знаходзіцца да 20 % тлустага алею і 4 % смалістых рэчываў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia