Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню ўласцівасцей неарганічных порыстых матэрыялаў, пошуку эфектыўных адсарбентаў і стварэнню новых каталізатараў. Вынікі даследванняў Бесараба пазней ўвайшлі ў ТОП-100 найлепшых вынікаў фундаментальных і прыкладных даследванняў НАН Беларусі за 2011—2015 гады[8]. Аўтар больш за 50 навуковых прац[9][10], у тым ліку манаграфіі, шэрагу вынаходстваў і карысных мадэляў[11]. Да свайго палітычна матываванага звальнення ў 2020 годзе, рыхтаваўся да абароны дысэртацыі[12], прысвечанай распрацоўцы кіраванага сінтэза сілікатных іерархічных матэрыялаў. Раней са сваімі навуковымі распрацоўкамі двойчы (2009, 2011) перамагаў на Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац[1][13]. У 2016 годзе заняў 1-е месца[14] ў беларускім этапе Skolkovo StartupTour-2016 і стаў паўфіналістам конкурсу з прыладай для демеркурызацыі паветра (ачысткі ад пароў ртуці)[1][15].
З 2015 года быў нацыянальным (BY) экспертам Міжнароднай камісіі па электрасувязі (IEC) у камітэтах ТС120 (сістэмы захоўвання электрычнай энэргіі) і ISO/IEC JPC 2 (энергаэфектыўныя і ўзнаўляльныя крыніцы энэргіі)[16][17].
Займаўся прасоўваннем выкарыстання т. з. змешанай рэальнасці (MR) у адукацыйных і навуковых мэтах[18].
Як тэхналагічныэксперт і папулярызатар навукі напісаў каля 200 артыкулаў[24]. Пачынаў друкавацца ў выданнях «Компьютерра» і «Камп’ютарныя весткі». У студзені 2020 года, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння пандэміі пачаў гаварыць пра небяспеку каранавіруса і персанальныя сродкі абароны, яго артыкул пра выбар адмысловых супрацьаэразольных рэспіратараў і дэзінфекцыю[25] за некалькі дзён набраў больш за паўмільёна праглядаў.
У 2021 годзе стаў найлепшым тэхнааўтарам года за артыкул пра фітахімію і таксікалогію атрутных раслін[26] — пераможцу конкурсу «Тэхнатэкст-2022», які праводзіць Habr.com[27]. У 2025 годзе артыкул[28] Бесараба трапіў у паўфіналісты конкурсу «Тэхнатэкст-7»[29].
Сумесна з Юстынай Саўкай выпускаў серыю кароткіх беларускамоўных аўдыёнарысаў пра біяхімічныя асаблівасці раслін для дзіцячай праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» на канале «Культура» Беларускага радыё[30] (гл. Нататкі фітахіміка). Некаторы час займаўся навуковай папулярызацыяй і прасоўваннем альтэрнатыўных і нетрадыцыйных крыніц харчавання[31][32][33] за што нават падвяргаўся публічным абразам ад прапагандыста Андрэя Мукавозчыка са старонак выдання СБ. Беларусь сегодня[34]
У снежні 2019 года Сяргей Бесараб стварыў у Тэлеграме публічны канал @lab66[42] — незалежны інфармацыйны рэсурс, першапачаткова прысвечаны пытанням папулярызацыі хіміі і хімічных навук. Канал быў названы ў гонар лабараторыі № 66 у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, дзе Сяргей Бесараб працаваў да свайго палітычна матываванага звальнення[43][44].
За час існавання рэсурсу артыкулы з каналу неаднаразова перадрукоўваліся беларускімі, украінскімі і расейскімі медыя. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну інфармацыю з каналу LAB-66 выкарыстоўвалі ў сваіх матэрыялах расследвальнікі маніторынгавага OSINT праекту Беларускі Гаюн[45][46][47].
Па даных статыстычнага сэрвіса TGStat, станам на 2025 год рэсурс налічвае больш за 19900 чытачоў[48] і, такім чынам з'яўляецца буйнейшай беларускай тэматычнай суполкай, звязанай з папулярызацыяй хіміі, навуковай камунікацыіяй у галіне хімічных навук і пытаннях грамадзянскай бяспекі (радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона насельніцтва).
У пачатку сакавіка 2022 года пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну на старонцы Акадэміі навук Беларусі ў сацыяльнай сетцы Linkedin, якую заснаваў і адміністраваў па асабістай ініцыятыве, апублікаваў Зварот[56] беларускай навуковай супольнасці супраць вайны ва Украіне[53]. Пасля шырокага распаўсюджання матэрыяла ў буйнейшых незалежных беларускіх Telegram-каналах (NEXTA Live[57], MotolkoHelp[58], БГМ[59]), Прэзідыум НАН Беларусі зрабіў аправяржэнне на Зварот, з афіцыйнай праўладнай пазіцыяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[60].
Пазней Бесараб прааналізаваў[53] даныя грамадзян са спісу[61] «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» беларускага МУС і склаў статыстычную «мапу беларускага экстрэмізма»[62][63] і «партрэт беларускага экстрэміста»[64][65]. Пазней таксама склаў адмысловы статыстычны «партрэт беларускага рэпрэсаванага навукоўца»[66][67].
У адказ на заявы[70] пра размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброi, Бесараб пачаў у аналітычных матэрыялах выкрываць[71][72][73] каардынаты і тэхнічныя характарыстыкі патэнцыйных месцаў захоўвання ядзернай зброі[4]. Фактычнае падцвержанне правільнасці аналітычных высноваў наконт месцаў захоўвання расійскай тактычнай ядзернай зброі, раней зробленых Бесарабам[74][75], пачало з’яўляцца у матэрыялах замежных расследвальнікаў прыкладна праз год[76][77][78].
Як грамадскі актывіст, Бесараб адзін з нямногіх актыўна прыцягвае ўвагу да трывання палітычна матываваных рэпрэссій супраць беларускіх навукоўцаў[66], да існых праблем беларускай навукі[79][80][81][82][83][84] і магчымых варыянтаў іх вырашэння[85][86][87][88][89].
Палітычны пераслед
У 2020 годзе за сваю грамадзянскую пазіцыю быў звольнены з Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі[12][43][90][91] і далучаны да спісу рэпрэсаваных па палітычных прычынах беларускіх навукоўцаў, якіх падтрымалі ў адкрытым Звароце супраць рэпрэсій каля 800 беларускіх навукоўцаў[92][93]. Не гледзячы на негалосную забарону на заняткі прафесійнай дзейнасцю, працягваў друкаваць аналітычныя матэрыялы. Вясной 2021 года на Бесараба за артыкулы, прысвечаныя пытанням хімічнай дэзактывацыі атрутных рэчываў расейскім праграмістам Чэраменскім П.П. быў напісаны данос у КДБ Беларусі[94].
За каментары і артыкулы звязаныя з крытыкай сістэм бяспекі БелАЭС у Астраўцы і матэрыялы, звязаныя з размяшчэннем расейскай ядзернай зброі ў Беларусі па рашэнні суда Цэнтральнага района Мінска ад 11 траўня 2023 года ўся інфармацыйная прадукцыя аўтарскага Telegram-канала LAB-66 (@lab66) разам з прыканальным чатам унесена ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[95][96], а стваральнікам, чытачам, падпісчыкам і карыстальнікам пазначанага кантэнту паграже крымінальная адказнасць[97]. Амаль адразу пасля гэтых падзей, праз пачатак актыўнага палітычна матываванага пераследу з боку ўладаў і пагрозу для жыцця (абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве, ч.1 арт. 356 КК РБ[98]) ў чэрвені 2023 года Сяргей Бесараб вымушаны быў неадкладна пакінуць Беларусь[53][99] і прасіць міжнароднай абароны ў ЕС, як палітычны ўцякач[4].
Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2015 год таленавітым маладым вучоным да 35 гадоў[1]
За установление физико-химических закономерностей синтеза нового класса иерархических пористых материалов, обладающих комбинированной пористой структурой с регулируемым отношением транспортных путей и каталитически активных центров, отличающихся характеристиками, превосходящими в 7-9 раз показатели образцов, получаемых традиционными методами[107]
Синтез двухкомпонентных бипористых алюмо-, ферро- и магнийсиликагелей // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2011. — № 3. — с. 41-45
Темплатный метод регулирования структуры природных алюмосиликатов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2014. — № 3. — c. 22-25
Синтез мезопористых адсорбентов на основе гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2015. — № 4. — с. 23-27
Синтез микропористых силикагелей с применением в качестве темплата гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. − 2017. — № 1. — с 44-48
Composite materials based on MgO and metallic nanoparticles for catalytic applications // Romanian Journal of Materials. — 2019. EID: 2-s2.0-85077018175 — 2019
Investigation of the structure and properties of ceramic materials with a rigid system of microfiltration transport pores based on basalt fibers. — 2021. DOI:10.33774/chemrxiv-2021-46cg5(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2022.
Массовая дозиметрия в 21 веке. Простейшие устройства для дозиметрического контроля, доступные широким слоям населения. Рынок, решения, возможности // Мат.конф. ГУО Институт пограничной службы РБ. — 2021. DOI:10.6084/m9.figshare.14529339(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022.
Выбраныя патэнты на вынаходствы
Устройство для очистки твердых поверхностей от разливов металлической ртути. — Патент BY 9699. − 2013.
Установка для очистки воздуха от паров ртути. — Патент BY 9629. − 2013
Способ получения сорбционного материала. — Патент BY 19685. − 2015
Способ получения мезопористого силикагеля. — Патент BY 19921. − 2016
Способ получения каталитически активного фильтрующего материала. — Патент BY 21653. — 2018
Способ получения меднооксидного катализатора. — Патент BY 21653. — 2018
Установка для очистки воды. — Патент BY 12025. — 2019
↑114 гадоў з дня нараджэння Барыса Кіта(бел.). Рацыя (6 красавіка 2024). — «Сяргей Бесараб – адзін з тых вучняў Наваградка, якому за поспехі ў вучобе пашчасціла ганарова насіць мантыю Барыса Кіта, якую вучоны ў свой час перадаў на вечнае захаванне ў Наваградскі гісторыка-краязнаўчы музей.» Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2024. Праверана 6 красавіка 2024.
↑Научный ринг(нявызн.). Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022.
↑Александр Бакланов. Житель минской «Площади перемен» Степан Латыпов пытался покончить с собой в зале суда Заявив перед этим, что милиция угрожала возбудить дела против его родных и соседей(нявызн.). Медуза (1 чэрвеня 2021). — «В сюжетах говорилось, что Латыпов якобы собирался использовать против сотрудников силовых структур «препараты первого класса опасности, содержащие яд дифосфин». Неназванный сотрудник ГУБОПиК заявил, что Латыпов хотел обработать этим веществом земельные участки и дачи силовиков, а также распылить его над бойцами ОМОНа и внутренних войск во время протестных акций. Это заявление государственных СМИ раскритиковал белорусский химик Сергей Бесараб, старший научный сотрудник Национальной академии наук Беларуси.» Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2022.