Амосенкі (археалагічныя помнікі)Амосенкі — комплекс археалагічных помнікаў каля вёскі Амосенкі Расонскага раёна. ГарадзішчаНалежыць носьбітам днепра-дзвінскай культуры. Знаходзіцца за 150 м на поўнач ад вёскі, каля былой вёскі Шуляціна (пад гэтай назвай вядома ў навуковай літаратуры), на востраве, выцягнутай з поўначы на поўдзень на 110 м. Пляцоўка авальная, памерам 40х30 м, вышынёй 10 м. З поўдня прасочваецца вал вышынёй 1,2 м. Даследаваў у 1964 г. К. П. Шут, абследавала ў 1981 г. Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,5—1,1 м. Знойдзены рэшткі ляпной керамікі. Датуецца III ст. да н.э. — IV ст. н.э. Селішча—1На выспе, побач з гарадзішчам. Памеры 60х30 м. Даследаваў у 1964 г. К. П. Шут, абследавала ў 1981 г. Т. С. Скрыпчанка. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жытла, знойдзены кавалкі ляпной гладкасценнай керамікі банцараўскай культуры. Датуецца VI—VII стст. Селішча—2На ўзвышшы паміж выспай і ручаём, які ўпадае ў возера Стрэшна. Памеры 60х30 м. Даследаваў у 1964 г. К. П. Шут. Знойдзены кавалкі ляпной гладкасценнай керамікі. Датуецца VI — VII стст. Могільнік—1Знаходзіцца за 500 м на поўдзень ад гарадзішча, ва ўрочышчы Барок. 2 курганы дыяметрам 8—10 м, вышынёй 1—1,4 м. Выявіў у 1964 г. К. П. Шут, абследавалі ў 1974 г. Г. В. Штыхаў, у 1981 г. Т. С. Скрыпчанка. Могільнік—2Знаходзіцца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі, каля былой вёскі Стараселле. 2 насыпы дыяметрам да 10 м, вышынёй 1,4 м. Выявіў у 1964 г. К. П. Шут, абследавалі ў 1974 г. Г. В. Штыхаў, у 1981 г. Т. С. Скрыпчанка. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia