Амір Сулейманавіч Хайдараў
Амір Сулейманавіч Хайдараў (20 лістапада 1911 года, вёс. Верхнякудашава — 25 лістапада 1996 года) — памочнік камандзіра кулямётнага ўзвода гвардыі старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяАмір Сулейманавіч Хайдараў[1] нарадзіўся 20 лістапада 1911 года ў вёсцы Верхнекудашава цяпер Татышлінскага раёна Башкірыі ў сям’і селяніна. Скончыў чатыры класы школы. Башкір. Член КПСС. У 1932—1934 гадах працаваў старшынёй калгаса, у 1937—1941 — старшынёй сельпо. У Чырвонай Арміі ў 1934—1937 гадах і з 1942 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1942 года. Гвардыі старшы сяржант А. С. Хайдаров асабліва вызначыўся ў баях 27-28 верасня 1943 года. З 1944 года да канца вайны вучыўся ў кавалерыйскім вучылішчы. Са жніўня 1945 года Хайдараў зноў жыў і працаваў на радзіме. Працаваў старшынёй сельсавета і калгаса, старшым ляснічым. Памёр 25 лістапада 1996 года. Подзвіг«Памочнік камандзіра кулямётнага ўзвода гвардыі старшы сяржант А. С. Хайдараў вызначыўся ў баях за вызваленне Гомельскай вобласці. У ноч на 28.09.1943 г. пад агнём праціўніка з разлікамі 2 станковых кулямётаў на плыце пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна, знішчыў агнявую кропку і 18 гітлераўцаў, чым садзейнічаў пашырэнню плацдарма і вызваленні вёскі Вялле»[2]. Званне Героя Савецкага Саюза А. С. Хайдараву прысвоілі 15 студзеня 1944 года[2][3]. ПамяцьУ гонар Героя названа вуліца ў вёсцы Верхнія Татышлы. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia