Ва Узброеных сілах СССР званне існавала з 1940 года[1]. У Ваенна-марскім флоце яму адпавядала званне галоўны старшына[1].
Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лепшым сяржантам, якія праслужылі на сяржанцкіх пасадах не менш за год і пры прызначэнні на пасады, на якіх штатам прадугледжана званне старшага сяржанта.
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».
Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».
Сержа́нт сяржа́нт // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 375. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1. (руск.)