Анарха-камунізмАнарха-камунізм, або анархістычны, свабодны, лібертарны камунізм (ад грэч. Αναρχία — безуладдзя; лац. Commūnis — агульны) — адзін з кірункаў вучэння пра камунізм і грамадскае самакіраванне (анархізм), які абгрунтоўвае ідэю анархіі, заснаванай на ўзаемадапамозе і роўнасці ўсіх людзей. ![]() Асноўныя ідэолагіГалоўным тэарэтыкам, які падаў ідэі анархістычнага камунізму і народнага самакіравання, лічыцца Пётр Аляксеевіч Крапоткін (1842—1921), які пры гэтым зусім не быў першым анарха-камуністам.[1] Вучнем і прадаўжальнікам яго справы, які спрыяў увасабленню ідэй анархістычнага камунізму ў жыццё, стаў Нестар Іванавіч Махно, украінскі казацкі ваенны і палітычны дзеяч, сусветна вядомы атаман адной з украінскіх сялянскіх армій у вайне за ўсталяванне савецкай улады ў Украіне ў 1917—1923 гадах, які не толькі вывучаў працы Крапоткіна, але блаславёны самім Крапоткіным падчас сустрэчы ў 1917—1918 годзе ў Маскве на барацьбу за народную свабоду і савецкую ўладу. Нестар Махно падтрымліваў Пятра Крапоткіна і яго сям’ю ў апошнія гады яго жыцця, да сваёй эміграцыі.[2]
Многія прыхільнікі анархістычнага камунізму называлі сябе камуністамі і ўнеслі значны ўклад ва ўстанаўленне савецкай улады. Асноўныя паняцціУ адрозненні ад камунізму, анарха-камунізм не прызнае інстытутаў улады. Ён лічыць, што ўлада ніяк не ўплывае на грамаду, а парламентарыі і працоўныя і палітычныя саюзы не ўплываюць на яго, таму трэба стварыць новае гаспадарчае жыццё — арганізацыю, пабудаваную на свабодным саюзе, або вольнай федэрацыі.[3] Для гэтага трэба стварыць сістэму, пры якой не будзе чалавека, які будзе забіраць зроблены чалавекам тавар, але для гэтага трэба пазбавіцца ад абмежаванняў класаў і даць усім роўныя магчымасці.[4][5] Адрозненні ад анарха-сіндыкалізму і анарха-інывідуалізмуБольш за ўсё анарха-камунізм падобны да анарха-сіндыкалізму, з якім яны маюць адзін сцяг[6], аднак гэта не адно і тое. Анарха-сіндыкалізм сцвярджае, што толькі рэвалюцыйныя арганізацыі працоўнага класу павінны пабудаваць новую грамаду, у той час як анарха-камуністы не даюць гэтаму значэння. Анарха-індывідуалізм, як і камунізм, ідэолагі анарха-камунізму наадварот крытыкуюць:[7]
КрытыкаУ. І. Ленін у працы «Анархізм і Сацыялізм»[8] сцвярджаў, што анархісты «не бачаць сённяшняга дня», што згадаў і ў размове з Н. І. Махно[9]. Ён не бачыў розніцы паміж кірункамі анархіі і лічыў іх контррэвалюцыянерамі.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia