Анатоль Іванавіч Алай

Анатоль Іванавіч Алай
Дата нараджэння 1940
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія рэжысёр, сцэнарыст, кінааператар
Узнагароды
Народны артыст Беларусі Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва

Анатоль Іванавіч Алай (руск.: Анатолий Иванович Алай, нар. 1940, Мінск) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст і кінааператар. Народны артыст Беларусі (2017), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2008)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся Анатоль у 1940 годзе ў горадзе Мінск. У 1973 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[2]. На «Беларусьфільме» ён з’явіўся ў 1961 годзе[3]. Член Саюза кінематаграфістаў Беларускай ССР[4]. Напісаў кнігу «Сустрэчы на ўсё жыццё: запіскі кінааператара»[5].

Бацька

Амаль усё сваё жыццё Анатоль жыў без свайго бацькі — Івана Аляксеевіча Алая[6]. Калі Анатолю было ўсяго 8 месяцаў яго бацька пайшоў на фронт. 2 ліпеня 1941 года Бацька Анатоля трапіў у палон пад Стоўбцамі — і больш пра яго нічога не было вядома. Усё сваё жыццё Анатоль прысвяціў пошуку свайго бацькі. У якім горадзе б ён не быў увесь час заходзіў у рэдакцыі, прасіў раздрукаваць адзіную рэч якая ў яго засталося ад бацькі — фатаграфію. На вуліцах пастаянна пытаўся ў людзей: «Ці не ведаеце вы такога чалавека?» І ўсё ж такі цуд адбыўся, у дрэздэнскім аб’яднанні «Саксонскія мемарыялы» знайшліся звесткі пра бацьку. Па гэтай гісторыі Анатоль зняў фільм пад назвай «Чорны крумкач»[7]. Гэты фільм паглядзела больш за 300 тысяч чалавек.

Аператарскія працы

  • 1974 — «Фільм даўжынёю ў паўстагоддзя»
  • 1980 — «Хроніка знаходжання на зямлі»
  • 1981 — «Дзевяноста шостая восень»

Рэжысёрскія працы

  • 1988 — «Не плачце пра мяне…»
  • 1990 — «Марынеска»
  • 1992 — «Чорная дарога»
  • 2003 — «Гастэла»
  • 2006 — «Чарнобыльскі крыж»
  • 2017 — «Чорны крумкач»

Узнагароды і званні

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Лукашенко: необходимо активнее популяризировать национальные достижения в разных сферах (руск.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (6 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
  2. а б Народные поэты, писатели, артисты, заслуженные деятели (руск.). bsu.by. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020. Праверана 28 мая 2020.
  3. Ирина ОВСЕПЬЯН. Номинант Государственной премии в области культуры и искусства документалист Анатолий Алай вспоминает самые счастливые минуты в жизни (руск.). www.sb.by (24 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
  4. Алай, Анатолий Иванович — RuData.ru (руск.). www.rudata.ru. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  5. Анатолий Алай. Встречи на всю жизнь: записки кинооператора. — Беларусь, 1989. — 234 с. — ISBN 978-5-338-00269-8. Архівавана 12 ліпеня 2020 года.
  6. Комсомольская правда | Сайт «Комсомольской правды». Режиссер-кинодокументалист Анатолий АЛАЙ: От съемок в Чернобыле меня отстранили и вычли деньги за пленку (руск.)(недаступная спасылка). KP.BY - сайт «Комсомольской правды» (8 сакавіка 2007). Праверана 12 ліпеня 2020.
  7. Режиссер Анатолий Алай – о своих фильмах, запретных темах и об отце, которого он искал всю жизнь (руск.). SB.BY (30 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  8. а б в г д Премия раздора: чтобы добиться права на съемку фильма, Анатолию Алаю(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Праверана 28 мая 2020.
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 2006 года № 3 «О присуждении специальных премий Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства 2005 года». Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2022. Праверана 8 верасня 2022.
  10. ГНИЛОЗУБ Вера Васильевна. «Я пришел в кино, чтобы найти пропавшего на войне отца» (руск.). www.sb.by (18 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
  11. Названы лауреаты премии Союзного государства в области литературы и искусства за 2019-2020 годы. Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
  12. Без Виктора Бабарикина. Названы лауреаты премии Союзного государства (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (9 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
  13. Указ Президента Республики Беларусь от 20 июня 2017 года № 218 «О награждении». Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2021. Праверана 14 сакавіка 2021.
  14. Указ Президента Республики Беларусь от 15 мая 2008 года № 275 «О награждении государственными наградами Республики Беларусь». Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2023. Праверана 6 лютага 2021.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya