Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Міністэрства абароны Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае кіраваць узброенымі сіламі. Міністр абароны і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. Міністр уваходзіць у склад Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 20 студзеня 2020 года пасаду міністра займае Віктар Хрэнін[1]. Склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 4 намеснікаў[2], дзяржаўнага сакратара Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь і загадчыкаў відамі ўзброеных сіл таксама ўхваляецца прэзідэнтам. Паседжанні калегіі праводзяцца раз у два месяцы ды з'яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці паловы членаў. Рашэнні ўхваляюцца кваліфікаванаю большасцю галасоў прысутных. З 2022 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Швейцарыі, Украіны і Японіі[3]. У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць міністэрства[4]. БудоваЦэнтральны апарат складаецца з 5 галоўных упраўленняў, 2 упраўленняў, аднаго дэпартаменту, агентцтва і генеральнага штаба[5]. СлужбаПоўнагадовыя грамадзяне мужчынскага пола ва ўзросце да 27 год праходзяць ваенную службу цягам 18 месяцаў паводле абавязку, а пры наяўнасці вышэйшай адукацыі — цягам года. Найм на ваенную службу ажыццяўляецца з ліку поўнагадовых грамадзян, у тым ліку жаночага пола з 19 год, ва ўзросце да 35 год на пасады салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, а на пасады афіцэраў — да 30 год. Гранічны ўзрост знаходжання на службе для салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, малодшых і старшых афіцэраў, акрамя палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу), складае 45 год, для палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу) — 50 гадоў, генерал-лейтэнантаў, генерал-маёраў — 55 гадоў, а для генерал-палкоўнікаў — 60 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званні да падпалкоўніка (капітана 2-га рангу) дазваляецца рашэннямі калегіі міністэрства, а вайскоўцам у званні палкоўніка (капітана 1-га рангу) і вышэй — рашэннем прэзідэнта[6]. МінулаеУ снежні 1991 г. першым міністрам па справах абароны Беларусі прызначылі генерал-палкоўніка Пятра Чавуса[7]. Аднак толькі 20 сакавіка 1992 г. урад ухваліў Пастанову аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 1992 г. Вярхоўны Савет ухваліў Законы «Аб абароне», «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ды «Аб статусе ваеннаслужачых», а 6 снежня 1992 г. — ваенную дактрыну[8]. Міністры
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia