Анатоль Іванавіч Камяк
Анатоль Іванавіч Камя́к[1] (нар. 20 лістапада 1932, Жываглодавічы Чырвонаслабодскага раёна БССР) — вучоны ў галіне фізікі, атамнай і малекулярнай спектраскапіі, доктар фізіка-матэматычных навук (1974), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Жываглодавічы Чырвонаслабодскага раёна БССР (зараз вёска Першамайск у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1956 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам у Чырвонаслабодскім раёне, потым у Інстытуце фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР[2]. З 1962 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце (інжынер кафедры спектральнага аналізу, з 1968 г. — дацэнт). У 1970—1973 гг. загадчык кафедрай агульнай фізікі нефізічных факультэтаў, у 1973—1978 гг. — загадчык кафедрай біяфізікі фізічнага факультэта[2]. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Анизотропия излучения и поглощения кристаллов ураниловых соединений», з 1976 года — прафесар. У 1978—1997 гг. А. І. Камяк на пасадзе загадчыка кафедрай спектральнага аналізу, потым прафесар кафедры. Навуковая дзейнасцьВучонаму належаць працы па атамнай і малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі, спектраскапіі уранілаў, па распрацоўцы метадаў і апаратуры па спектральным даследаванні працэсаў утварэння комплексаў уранілу ў водных і арганічных растворах. Займаўся вывучэннем уздзеяння міжмалекулярных узаемадзеянняў на спектраскапічныя характарыстыкі раствораў складаных арганічных злучэнняў, у тым ліку, даследаваннем спектральных, кінетычных і палярызацыйных эфектаў, абумоўленых неаднастайным пашырэннем узроўняў энергіі. З’яўляецца аўтарам больш за 300 навуковых прац, у тым ліку, манаграфіі па спектраскапіі уранілавых злучэнняў, два вучэбных дапаможніка па спектраскапіі і люмінісцэнцыі[2]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia