У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Умрэйка.
Дзмітрый Сцяпанавіч Умрэйка (18 сакавіка 1934, Мінск — 23 снежня 2015) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1971), прафесар (1972). У гады Вялікай Айчыннай вайны — удзельнік партызанскага руху.
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1956).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (у 1959—1999 — прафесар кафедры фізічнай оптыкі, у 1964—1971 — начальнік навукова-даследчага сектара, у 1971—2014 — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікахіміі палімерных матэрыялаў і прыродных арганічных злучэнняў Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, у 1971—1979 — намеснік дырэктара інстытута).
Навуковыя інтарэсы: спектральна-структурны аналіз малекулярных сістэм.
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (1985), званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1999), ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1971), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1994).
Бібліяграфія
- Спектрально-люминесцентные свойства и строение комплексных соединений шестивалентного урана : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.044 / Д. С. Умрейко. — Минск, 1970.
- Спектры и структура комплексов уранила / [Д. С. Умрейко и др.]. — Минск, 2004.
- Ураниловые соединения : атлас спектров / Г. Н. Новицкий, А. И. Комяк, Д. С. Умрейко. — Минск, 1981.
- Химия и спектроскопия галогенидов платиновых металлов / [Т. М. Буслаева и др.]. — Минск, 1990.
- Фотоника соединений шестивалентного урана — Гомель, 2000 (разам з У. У. Сыцько).
- Температурная зависимость параметров бесфононных линий в спектрах фторидных соединений уранила / Умрейко Д. С., Сытько В. В., Покаташкин В. И. // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 1, Физика. Математика. Информатика. — 2003. — № 1. — С. 3—8.
- Люминесценция ионов UO22+ в соактивированных UO22+ и Ln3+ люминофорах при больших плотностях мощности возбуждения / Умрейко Д. С., Сытько В. В., Барсуков И. В., Алешкевич Н. А., Покаташкин В. И. // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 1, Физика. Математика. Информатика. — 2003. — № 3. — С. 8—13.
Зноскі
Літаратура