Анатоль Іванавіч Усенка
Анатоль Іванавіч Усенка (нар. 14 чэрвеня 1948) — беларускі футбаліст і трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1998). БіяграфіяЗ шасці гадоў выхоўваўся ў Чэрвеньскім дзіцячым доме. Там і пачаў займацца футболам у Леаніда Міхайлавіча Корзуна. Жыў у г. Мазыр, наведваў заняткі ў вучылішчы і паралельна гуляў за дзіцяча-спартыўную школу[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і Вышэйшую школу трэнераў (Масква). Трэнерская кар’ераПрацаваў трэнерам ў камандах «Беларусь» (Мар’іна Горка), «Хімік» (Светлагорск), «Змена» (Мінск)[2][3]. Працаваў у трэнерскім штабе ФК «Дынама», з якім выходзіў ў вышэйшую лігу ў 1978 годзе. Чэмпіён СССР 1982 г., бронзавы прызёр чэмпіянату СССР-1983 у складзе «Дынама» (Мінск)[4]. Галоўны трэнер беларускай зборнай па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку — пяціразовых чэмпіёнаў свету (1998 г., 2002 г., 2004 г., 2007 г., 2011 г.) і чатырохразовых чэмпіёнаў Еўропы (2001 г., 2007 г., 2009 г., 2012 г.). Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia