ФК Вікторыя Мар’іна Горка
«Вікторыя» — беларускі футбольны клуб з горада Мар’іна Горка. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. ГісторыяДа 1990 года існавала аматарская каманда па футболе пры Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным коледжы (саўгаса-тэхнікума). У 1989 годзе выйграла першынство БССР сярод прафсаюзных каманд. У камандзе гуляў такі вядомы ігрок, як Алег Чарняўскі. Трэнерам быў Анатоль Усенка[2][3]. 1990-яУ 1990 годзе была заснавана каманда пад назвай «Беларусь». Клуб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пасля трапіў у Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе быў выключаны з чэмпіянату за парушэнне рэгламенту і перайшоў на аматарскі ўзровень. У гэты час у камандзе былі такія знакамітыя ігрокі, як Аляксандр Зубкоўскі (пазней спартыўны дырэктар БАТЭ) і Аляксандр Чысты[4][5]. У 1996 годзе клуб заявіўся ў Трэцюю лігу пад назвай «Энергія-ЦЭЦ-5». У 1997 годзе пераехаў з Мар’інай Горкі ў пасёлак Дружны, але пасля сезона 1997 клуб спыніў сваё існаванне. У чэмпіянаце вобласціПазней клуб стаў выступаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці пад назвай «Зорка», некалькі разоў атрымліваў у ім перамогу. З 2006 года асноўнай камандай раёна стаў «Рудзенск», і толькі ў 2010 «Зорка» зноў трапіла ў чэмпіянат вобласці. У сезоне 2014 каманда атрымала выніковае чацвёртае месца. СучаснасцьУ снежні 2014 года было вырашана заявіць каманду з Мар’інай Горкі ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Галоўным трэнерам каманды стаў Васіль Матусевіч, яго памочнікам — Гія Панчулідзэ. Аснову каманды склалі выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ. У лютым 2015 года «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» афіцыйна далучылася да Другой лігі[6]. Сезон каманда пачала ў групе А пад назвай «Вікторыя». Добрая гульня дазволіла «Вікторыі» заняць другое месца ў групе і выйсці ў фінальны этап, па выніках якога каманда атрымала выніковы сёмы радок. У сезоне 2016, нягледзячы на неблагі старт, каманда хутка апынулася ў канцы табліцы. Аднак, атрымаўшы шэраг перамог у другой палове сезона, «Вікторыя» атрымала ў Другой лізе выніковае 9-е месца з 13. Таксама «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку Рэгіёнаў УЕФА (як фіналіст Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015) пасля таго, як пераможца Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015 мінскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дагаварных матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка рэгіёнаў УЕФА ў Польшчы каманда (якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя») заняла трэцяе месца, атрымаўшы два паражэнні і згуляўшы адзін матч унічыю. У сезоне 2017 каманда выступала паспяхова і доўгі час ішла ў верхняй частцы табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў «Вікторыю» на сёмае выніковае месца. На працягу сезона 2018 «Вікторыя» амаль увесь час заставалася серадняком і скончыла сезон на восьмым месцы з 15. Сезон 2019 атрымаўся для «Вікторыі» цяжкім — у камандзе змяніліся тры трэнеры, праз клуб прайшло шмат ігракоў, аднак вынікі былі не найлепшымі, каманда стала 11-й. У 2020 годзе Другая ліга падзялялася на дзве групы. «Вікторыя» змагалася за выхад у фінальны турнір, але стала пятай у сваё групе. У 2021 годзе мар’інагорскі клуб здолеў выйсці з Мінскага дывізіёна ў плэй-оф Другой лігі, дзе саступіў у 1/8 фіналу пінскаму «Стэнлесу» (1:6, 1:0). У 2022 годзе «Вікторыя» зноў вышла ў плэй-оф і на гэты раз дайшла да паўфіналу, аднак там саступіла і заняла выніковае чацвёртае месца. Па выніках сезона 2022 «Вікторыя» атрымала магчымасць ісці ў Першую лігу і першапачаткова мела намер туды заявіцца[7], аднак у студзені 2023 года клуб паведаміў, што застанецца ў Другой лізе[8]. Дасягненні
Папярэднія назвы
Склад камандыСтанам на жнівень 2023 года.
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Міжнародныя кубкіУ 2015 годзе «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку рэгіёнаў УЕФА (як фіналіст Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015) пасля таго, як пераможца Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015 мінскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дагаварных матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка рэгіёнаў УЕФА ў Польшчы каманда (якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя») заняла трэцяе месца, атрымаўшы два паражэнні і згуляўшы адзін матч унічыю. Галоўныя трэнеры
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia