Анатоль Іларыёнавіч Гардзіенка
Анатоль Іларыёнавіч Гардзіенка (18 снежня 1941, в. Локці, Ніжне-Омскі раён, Омская вобласць, РСФСР — 23 кастрычніка 2021) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1996), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1991). БіяграфіяУ 1964 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт. З 1965 года інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, з 1990 года намеснік дырэктара, з 2002 па 2016 год дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1][2]. Памёр 23 кастрычніка 2021 года. Пахаваны 26 кастрычніка 2021 года. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні ў галіне тэорыі і тэхналогіі хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі металічных матэрыялаў, металафізікі хуткапрацякаючых працэсаў. Распрацаваў тэорыю фазавых і структурных ператварэнняў у тытанавых сплавах для ўмоў хуткага і звышхуткага нагрэву, патлумачыў фізічную прыроду працэсаў структурнай перакрышталізацыі, рэкрышталізацыі і распаду метастабільных фаз, распрацаваў канцэпцыю фарміравання гетэрагенных структурных станаў у сплавах пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі. Навуковыя распрацоўкі з’явіліся асновай для стварэння новых тэхналогій і аўтаматызаванага абсталявання для павярхоўнага і аб’ёмнага термаўмацаванне паўфабрыкатаў і вырабаў з дысперсійна-цвярдзеючых сплаваў, а таксама металічных матэрыялаў, якія працуюць у экстрэмальных умовах. Аўтар каля 230 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій і кніжных выданняў, 49 вынаходстваў. Бібліяграфія
Узнагароды
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia