Анатоль Альгертавіч Андрыжыеўскі
Анатоль Альгертавіч Андрыжыеўскі (31 мая 1944, Ульянаўск, Расія — 20 чэрвеня 2020) — фізік, спецыяліст у галіне цеплафізікі і тэарэтычнай цеплатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1994) , прафесар. БіяграфіяУ 1969 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізіка», у 1977 годзе — аспірантуру Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР па спецыяльнасці «Цеплафізіка і малекулярная фізіка». Працаваў у Фізіка-энергетычным інстытуце АН БССР (1969—1972), Інстытуце ядзернай энергетыкі НАН Беларусі (1972—1999), Інстытуце праблем энергетыкі НАН Беларусі (1999—2002), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2002—2020; факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну, кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: фізічнае і матэматычнае мадэляванне эвалюцыйных экалагічных сістэм; метадалогія ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці і мадэрнізацыі распрацаваных тэхналогій. УзнагародыГанаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia