Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»
![]() Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» (АІЭЯД «Сосны») — дзяржаўная навуковая ўстанова, якая знаходзіцца ў мінскім мікрараёне Сосны. З’яўляецца пераемнікам Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР. Напрамкі даследаванняў
ГісторыяІнстытут быў створаны ў 1965 годзе як НДІ ядзернай энергетыкі АН БССР. Першым дырэктарам Інстытута быў акадэмік Андрэй Капітонавіч Красін, адзін са стваральнікаў першай у свеце АЭС у Обнінску. У 1962 годзе на навукова-даследчай пляцоўцы быў уведзены ў эксплуатацыю ядзерны рэактар ІРТ-2000. Аб’ект лічыўся стратэгічным, таму яго ахову забяспечваў КДБ. Недалёка ад інстытута размясціліся ваенныя часці Пагранічных войскаў. З 2001 да 2004 года генеральным дырэктарам аб’яднанага інстытута быў Аляксандр Міхалевіч[2]. У 2002 годзе Інстытут праблем энергетыкі НАН Беларусі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем, Інстытут радыеэкалагічных праблем і прадпрыемства «ИТЦ-Сосны» увайшлі ў склад Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў[3]. Інстытут размясціўся прыкладна за 7 км ад Мінска па Магілёўскай шашы. Побач быў пабудаваны пасёлак для яго супрацоўнікаў. У інстытуце працуюць больш за 380 супрацоўнікаў, з іх — 150 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 45 кандыдатаў навук і 15 дактароў навук. Супрацоўнікі інстытута выкладаюць у БДУ, БДТУ, БНТУ, БДАТУ, Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава. Студэнты гэтых ВНУ праходзяць у інстытуце практыку, выконваюць курсавыя і дыпломныя работы. У Інстытуце створана эксперыментальная база для правядзення фундаментальных даследаванняў і рашэнні прыкладных задач. Таксама Інстытут працуе над праблемамі забеспячэння эфектыўнай і бяспечнай эксплуатацыі ядзерных рэактараў і абсталявання АЭС. Асноўныя мэты праводзімых даследаванняў — распрацоўка і ўкараненне навукова-тэхнічных прапаноў па аптымізацыі тэхналагічных працэсаў, якія павышаюць ядзерную, радыяцыйную і экалагічную бяспеку, фізічную абарону, эфектыўнасць аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі, уключаючы Беларускую АЭС. Напрыклад, пахаванне радыеактыўных адходаў, абыходжанне з ядзерным палівам, якое адпрацавала. Для вырашэння гэтых задач плануецца стварыць у Інстытуце навукова-эксперыментальную і вытворчую базу са шматмэтавым даследчым ядзерным рэактарам, вакол якога будзе сфарміраваны нацыянальны Цэнтр ядзерных даследаванняў і тэхналогій. З 2015 года НАН Беларусі і Дзяржкарпарацыя «Росатом» абмяркоўваюць будаўніцтва даследчага ядзернага рэактара на базе Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў — «Сосны». У 2017 годзе быў падпісаны адпаведны мемарандум па супрацоўніцтве, на гэты час распрацаваны асноўныя тэхнічныя патрабаванні да цэнтра і яго шматмэтавага даследчага рэактара. Рыхтуецца пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў стварэнні гэтага цэнтра[4]. Распрацоўкі«Памір»Адным з галоўных праектаў была распрацоўка мабільнай АЭС на колавым шасі. Рэактарная ўстаноўка атрымала назву «Памір». Галоўным канструктарам праекта быў Васіль Несцярэнка[5]. Усяго было сабрана два камплекты мабільнай АЭС, адзін з якіх паспеў цалкам прайсці выпрабаванні. Рэактарны і турбагенератарны блокі былі размешчаны на шасі двух цягачоў МАЗ-537. Пульт кіравання і памяшканні для персаналу былі размешчаны яшчэ на двух аўтамабілях. Усяго станцыю абслугоўвала 28 чалавек. Устаноўка была разлічана на перавозку чыгуначным, марскім і авіяцыйным транспартам — самым цяжкім кампанентам быў рэактарны аўтамабіль, які важыў 60 тон. Пасля Чарнобыльскай аварыі распрацоўкі перапыніліся, а абодва камплекты «Паміра», якія існавалі на той момант, былі знішчаны. Адзіная дэталь, якая захавалася адгэтуль, — металічная канструкцыя актыўнай зоны рэактара, усталяваная на тэрыторыі інстытута ў выглядзе часткі манумента «Паміра». У выніку Інстытут зараз мае некаторыя запасы ўзбагачанага ўрану, які выкарыстоўваецца ў навуковых мэтах. Сучасныя распрацоўкіНа гэты момант сярод праектаў Інстытута варта адзначыць даследаванні па пераўтварэнні доўгажывучых радыеактыўных ядзер у стабільныя з дапамогай нейтронаў. Навукоўцы спрабуюць дабіцца таго, каб радыеактыўныя элементы, напрыклад, элементы адпрацаванага паліва атамных станцый, якія застаюцца небяспечнымі на працягу некалькіх соцень або тысяч гадоў, перапрацоўваць у элементы, якія распадаюцца на працягу гадзін або нават секунд. Для гэтага ў Інстытуце быў збудаваны «падкрытычны» рэактар малой магутнасці. Гэта значыць, што ў ім маса радыеактыўнага матэрыялу менш крытычнай масы, пры якой ідзе актыўнае выдзяленне энергіі. Пры гэтым рэактар загружаны ўранам-235 агульнай масай 70 кг. Лабараторыя мае статус міжнароднай, і ў праекце прымаюць удзел навукоўцы з іншых краін. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia