Анатоль Аляксандравіч Афанасьеў
Анатоль Аляксандравіч Афанасьеў (14 студзеня 1942, с. Малы Узень, Саратаўская вобласць, РСФСР — 19 снежня 2020) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2012). БіяграфіяСкончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага(1967). У 1967—1994 гадах — аспірант, малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. У 1994—1998 гадах — загадчык лабараторыі, з 1998 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2003 года — першы намеснік старшыні, з 2006 года — старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі. Выканаў тэарэтычныя даследаванні па абарачэнні хвалевага фронту пры чатыроххвалевым змешванні і вымушаным рэзанансным рассейванні, рэзанансным ўзаемадзеянні магутнага лазернага выпраменьвання са шчыльнымі асяроддзямі і перабудоўваемым лазерам на фарбавальніках з размеркаванай адваротнай сувяззю. Прадказаў рэжымы гістэрэзіснага адлюстравання святла ад шчыльнага рэзананснага асяроддзя, якое праяўляе ўнутраную аптычную бістабільнасць, а таксама магчымасць істотнага зніжэння парогавага значэння канстанты дыполь-дыпольных узаемадзеянняў за кошт укладу ў палярызуемасць нерэзанансных пераходаў. Развіў тэорыю прасторава-часавай дынамікі сустрэчных лазерных пучкоў у перыядычна мадуліраваных нелінейных асяроддзях, якая паслужыў асновай стварэння вузкапалосных перабудоўваемых лазераў на фарбавальніках пікасекунднага дыяпазону. Аўтар больш за 300 навуковых прац. УзнагародыЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне нелінейна-аптычных з’яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання». Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia