Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі
Анатоль Аляксандравіч Ляля́ўскі[1] (6 сакавіка 1923, Масква — 7 студзеня 1995) — беларускі тэатральны рэжысёр тэатра лялек. Народны артыст БССР (1979). БіяграфіяСкончыў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут у 1952 годзе. У 1956—1986 гадах рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, адначасова ў 1975—1983[1] гадах выкладаў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1957 года. ТворчасцьЯго пастаноўкам уласцівы жанравая разнастайнасць, беражлівыя адносіны да аўтарскай канцэпцыі і мастацкай своеасаблівасці мастацкага твора, дэталёвая распрацоўка ўнутранай лініі персанажа ў спалучэнні з дакладнасцю і выразнасцю знешняга малюнка ролі. Сярод лепшых пастановак па творах беларускіх аўтараў «Дзед і жораў» Віталя Вольскага (1957), «Сярэбраная табакерка» паводле Змітрака Бядулі (1961), «Марынка-крапіўніца» Артура Вольскага і Петруся Макаля (1962), «Ліпавічкі» Уладзіслава Галубка (1969), «Скажы сваё імя, салдат» Анатоля Вярцінскага, «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа (1982). З іншых пастановак «Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет (1956), «Кот у ботах» Г. Уладычынай (1959), «Канёк-гарбунок» паводле П. Яршова (1960), «Доктар Айбаліт» паводле К. І. Чукоўскага (1966), «Зорны хлопчык» паводле О. Уайлда (1978). УзнагародыЛаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia