Анатоль Аляксеевіч Стэпусь
Анато́ль Аляксе́евіч Стэпусь (нар. 28 чэрвеня 1960, Брэсцкая вобласць) — беларускі дыпламат. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт[1]. Працаваў у Гандлёвым прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь у В’етнаме (1994—1998), у 2002—2004 гадах быў часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Японіі. 18 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі[2]. З 30 чэрвеня 2014[3] па 22 мая 2018[4] года займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы. З 2022 года працуе начальнікам упраўлення па працы з дыпламатычным корпусам Галоўнага ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс»[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia