Анатоль Анатолевіч Сярэдзіч
Анатоль Анатолевіч Сярэдзіч (нар. 18 жніўня 1963, в. Пагост, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1990 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1990—1992 гадах архітэктар у праектным інстытуце «Мінскпраект»; у 1992—1993 гадах архітэктар «ТМ архітэктара Маскалевіча Л. В.»; у 1993—2006 гадах у «Творчай майстэрні архітэктара Грэчына А. І.»: вядучы архітэктар (1993), кіраўнік групы архітэктараў (1994), галоўны архітэктар праектаў (1995—2006); у 2007 годзе галоўны архітэктар праектаў ПУП «Праект-Будмайстар»; з 2007 года галоўны архітэктар праектаў ЗТАА «Рубіроз Інтэрнэшнл». Член Беларускага саюза архітэктараў з 1996 года. Пражывае ў Мінску па вул. Куйбышава, 93. ТворчасцьАсноўныя працы: дзіцячы гульнявы парк у г. Валожын Мінскай вобласці (1987); гандлёва-фінансавы цэнтр фірмы «Інова» па вул. Кульман (1994), імпарцёрскі цэнтр «Volkswagen» па вул. Шаранговіча (1997); комплекснае добраўпарадкаванне скрыжавання пр. Скарыны і вул. Леніна (1997); шматузроўневая аўтастаянка з аб’ектамі гандлёвага і адміністрацыйнага прызначэння па вул. Няміга ў г. Мінску (1999); аддзяленне «Белзнешэканомбанка» ў г. Орша (2001); офісы туркампаніі «SunnyTravel» па пр. Незалежнасці (1999); ТАА «Аўтаўтульнасць» па вул. Слабадской (1999); ТАА «NTT*S» па вул. Крапоткіна (2001); ТАА «Тэхаўта» па вул. Мічурына (2003); ТАА «Берліо» па вул. Быхаўскай (2006); ТАА «Майстар-груп» па вул. В. Харужай (2008) — усе ў Мінску. Кафэ і рэстараны: «Кубік» па вул. Валадарскага (1995); «Блюз» (замест кафэ «Пінгвін») па вул. Леніна (1999); рэстаран на 150 пасадачных месцаў па вул. Арлоўскай—пр. Пераможцаў (2008); рэстаран хуткага харчавання на тэрыторыі аўтацэнтра «Пежо» па вул. Свярдлова, 23 (2009) — усе ў Мінску Горадабудаўнічае рашэнне комплексу будынкаў Мінскага інстытута кіравання ў г. Мінску (2000); аддзяленне «Белзнешэканомбанка» г. Баранавічы (1996); блакаваныя жылыя дамы па вул. Парніковай у г. Мінску (1999); забудова жылога комплексу па вул. Ясеніна ў мікрараёне «Малінаўка-8» у г. Мінску (2004); МФК (шматфункцыянальны комплекс) па вул. Кіжаватава—Каржанеўскага ў г. Мінску (2008); МФК наўзамен на месцы ўніверсама «Фрунзенскі» (2012). УзнагародыСярэбраны медаль ВДНГ СССР за праект і рэалізацыю дзіцячага гульнявога парку ў г. Валожын Мінскай вобласці, дыплом агляду-конкурсу БСА на лепшы праект 1997-98 за комплекснае добраўпарадкаванне скрыжавання пр. Скарыны і вул. Леніна ў г. Мінску, дыплом агляду-конкурсу БСА на лепшы праект 1999 за шматузроўневую аўтастаянку з аб’ектамі гандлёвага і адміністрацыйнага прызначэння па вул. Няміга ў г. Мінску. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia