Анатоль Анатольевіч Кавалёў
Анатоль Анатольевіч Кавалёў (13 студзеня 1939, Гомель — 9 сакавіка 2008) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1991). БіяграфіяСкончыў Гомельскі педінстытут (1961). У 1967—1971 гадах — старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. У 1971—1973 гадах — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі электронікі АН БССР. У 1982—1998 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1998—2004 гадах — дырэктар Інстытута электронікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1973 года — загадчык лабараторыі гэтага інстытута. З 2007 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні ў галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі. Выканаў першыя работы па даследаванні анізатрапіі вымушанага выпраменьвання лазераў на аснове раствораў арганічных злучэнняў. Даследаваў уплыў спектральна-люмінесцэнтных уласцівасцяў пасіўных засавак на аснове раствораў складаных малекул на дынаміку генерацыі і параметры выпраменьвання монаімпульсных цвёрдацельных лазераў. Прапанаваў і абгрунтаваў эфектыўныя метады звужэння спектру і дыяграмы накіраванасці мона- і двухімпульсных цвёрдацельных лазераў для мэтаў аптычнай лакацыі, галаграфіі і двухэкспазіцыйнай галаграфічнай інтэрфераметрыі. Выявіў новыя эфекты фазавай мадуляцыі і самамадуляцыі выпраменьвання ў вадкакрысталічных фотатропных асяроддзях, прапанаваў і даследаваў новы клас кіраваных вадкакрысталічных пасіўных засавак для лазераў. Даследаваў ўласцівасці шматканальнай мадуляцыі лазернага выпраменьвання ў прасторава-інтэграваных ВК-структурах, перспектыўных для выкарыстання ў сістэмах аптычнай апрацоўкі, запісы і захоўвання інфармацыі. Аўтар больш за 220 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 34 вынаходак. УзнагародыДзяржаўная прэмія СССР 1985 года за даследаванні фотарэфрактыўных і вадкіх крышталяў для сістэм аптычнай апрацоўкі інфармацыі. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 1996 года за цыкл прац «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі» (у аўтарскім калектыве)[1][2]. Асноўныя працы
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia