Анатоль Антонавіч Шнэйдар
Анатоль Антонавіч Шнэйдар (13 кастрычніка 1930, в. Парэчча, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі журналіст, краязнаўца, кінарэжысёр. Член Саюза журналістаў СССР (1991), член Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА. БіаграфіяСкончыў Азярэцкую сямігодку, Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1951), аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы. Працаваў чыгуначнікам на Пермшчыне. З 1965 года — кіраўнік кінастудыі «Летапіс» пры Талачынскім раённым Доме культуры. Прадстаўляў Беларусь на 48-м Міжнародным кінафестывалі і 45-м кангрэсе УНІКА-86. У 1988 годзе ўдзельнічаў у 16-м Сусветным фестывалі шырокаэкраннага кіно. ТворчасцьУ газеце «Піянер Беларусі» з’явілася яго першае апавяданне «Сустрэча». Яму належыць больш за 300 публікацый па краязнаўстве, гісторыі, мастацтве і літаратуры ў перыядычных выданнях Беларусі і каля 100 кінавідэастужак. Адзін з аўтараў кніг: «Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна», «Друцк і Барысаў», зборніка літаратурных твораў «Зямное прыцягненне». Аўтар кніг: «Талачын: гісторыка-эканамічны нарыс» (1983), «Мая Талачыншчына: старонкі гісторыі» (2006), «Сінявокая Талачыншчына» (2009), «Зямля над Друццю і Абалянкай» (2015). ФільмаграфіяСярод кінастужак: «Друць», «Старажытныя паркі», «Жыві, крыніца жыві». Рэжысёр фільмаў: «Маналог драматурга», «1000-годдзе Друцка», «Родны край» і кінатрылогіі «Боль мая — вёска», у якую ўвайшлі фільмы «Паміраючая вёска», «Кінутая вёска», «Вёска, якой няма». Пра кінааматара і краязнаўцу Анатоля Шнэйдара рэжысёр Вольга Дашук стварыла поўнаметражны фільм «Кінааматар. Восеньскі сон», зняты на кінастудыі «Беларусьфільм»[1]. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia