Азярэ́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Азерцы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пярэвалачненскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Букарава 1, Букарава 2, Жураўлі, Забалацце, Забалацце (Волга), Зялёныя Дубы і Свідэршчына), у склад сельсавета з Рыдамльскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава), наўзамен у склад Рыдамльскага сельсавета перададзена вёска Старынка[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сіманаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: раз’езд Відэршчына, Замошша, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе), у склад Рыдамльскага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў: Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Азярэцкага сельсавета 36 населеных пунктаў[3]. У сакавіку 1977 года ў склад Воўкавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Замошша, Зарачанскае, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе), у склад Маціёўскага сельсавета — 11 населеных пунктаў (Ганчароўка, Гірымшчына, Зарэчча, Зялёная, Красная Горка, Лужная, Прудцы, Слабада, Стары Талачын, Табараўшчына, Юзафполле)[4]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Талачынскага сельсавета[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1525 чалавек[6], з іх 92,6 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 1,2 % — цыганы, 1,2 % — украінцы[7].
Населеныя пункты
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: аграгарадкі Азерцы і Заднева, вёскі Букарава 1, Букарава 2, Васкрэсенская, Вугалеўшчына, Галынка, Дроздава, Жураўлі, Забалацце, Зялёныя Дубы, Лунная, Міхайлаўшчына, Парэчча, Піямонт, Прудзец, Рыжычы, Свідэршчына, Скавышкі, пасёлкі Відэршчына і Забалацце.
Крыніцы
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 61. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 25 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
 |
---|
Талачынскі раён існуе з 1924 года | Гарады | |
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Мястэчкі | |
---|
Сельсаветы |
- Абідаўскі (1924—1925)
- Аболецкі (1931—1946, з 1956)
- Азярэцкі (1924—2013)
- Алёнавіцкі (1931—1946, 1956—2004)
- Анэлінскі (1954—1960)
- Валосаўскі (1925—1962, з 1966)
- Воўкавіцкі (з 1924)
- Высокагарадзецкі (1924—1954)
- Друцкі (1924—1954)
- Еўлахоўскі (1924—1966)
- Жукнеўскі (1956—2004)
- Коханаўскі (1938—1946, 1956—1960, з 2013)
- Круглянскі (1931—1935)
- Кручанскі (1931—1935)
- Ляснянскі (1931—1935)
- Малотынскі (1962—1965)
- Мархлеўскі польскі (1926—1935)
- Маціёўскі (1966—1982)
- Навасельскі (1924—1961, 1963—1966)
- Новапалескі (1931—1935)
- Няклюдаўскі (1924—1960)
- Палюдаўскі (1931—1946)
- Паўлавіцкі (1931—1935)
- Плоскаўскі (1924—1963, 1966—2004)
- Пярэвалачненскі (1931—1946, 1956—1960)
- Рыдамльскі (1925—1954, 1960—1982)
- Саколінскі (1924—1954)
- Сальніцкі (1962—1965)
- Серкавіцкі (з 1982)
- Сіманаўскі (1931—1946, 1956—1961)
- Скуратоўскі (1931—1935)
- Славенскі (1924—1954)
- Слаўнаўскі (з 1928)
- Смалянскі (1962—1965)
- Старасельскі (1931)
- Стуканоўскі (1924—1925)
- Талачынскі (1924—1926, з 1982)
- Тумініцкі (1962—1963)
- Ульянаўскі (1924—1928)
|
---|
|
|