Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў
Анатоль Арсеньевіч Міха́йлаў[1] (27 мая 1939, Зяметчына, Пензенская вобласць, РСФСР) — беларускі філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989), доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1988). Член Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтваў (Зальцбург, Аўстрыя, 1993). БіяграфіяНарадзіўся 27 мая 1939 года ў пасёлку Зяметчына Пензенскай вобласці РСФСР. У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1966—1974 гадах — выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974—1980 гадах — супрацоўнік Цэнтра сацыяльнага развіцця і гуманітарных спраў (Нью-Йорк—Вена). У 1980—1987 гадах дацэнт, прафесар кафедры філасофіі, з 1987 года — загадчык кафедры гісторыі філасофіі і логікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1992 года — рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[2]. З 1 кастрычніка 2014 года па 5 студзеня 2021 года А. Міхайлаў займаў пасаду Прэзідэнта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[3]. УзнагародыУзнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна «За заслугі перад Літвой». Афіцэр Ордэна Акадэмічных пальмаў (Францыя, 2003)[3]. Лаўрэат дэмакратычнай прэміі амерыканскага Фонду імя Іона Раціу (2007)[3]. Узнагароджаны медалём Гётэ (Германія, 2004)[3]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні ў галіне гісторыі філасофіі, сучаснай заходняй філасофіі і метадалогіі гуманітарных ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні, якія адбываліся ў філасофіі ХХ стагоддзя ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі. Аўтар звыш 60 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia