Анатоль Васільевіч Лакціёнаў
Анатоль Васільевіч Лакціёнаў (нар. 12 мая 1937, Тайга, Кемераўская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне горнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1993), Беларускай горнай акадэміі (2003), Міжнароднай акадэміі экалогіі (1998). БіяграфіяСкончыў Томскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Горная электрамеханіка», кваліфікацыя «Горны інжынер-электрамеханік», 1959), Інстытут горнай справы імя А. А. Скачынскага (г. Люберцы, Маскоўская вобласць; аспірантура, спецыяльнасць «Горныя машыны», 1969). Працаваў у Сібірскім дзяржаўным праектна-канструктарскім і эксперыментальным інстытуце горнага машынабудавання (1959—1966, інжынер-канструктар, кіраўнік групы), Падмаскоўным навукова-даследчым і праектна-канструктарскім вугальным інстытуце (1969—1973, горны аддзел, старшы навуковы супрацоўнік), Новамаскоўскім філіяле Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева (1973—1979, кафедра «Тэхнічная механіка», дацэнт), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1979, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра фізікі і тэхнічнай механікі, прафесар, у 1995—2009 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: кінематыка і дынаміка выканаўчых механізмаў і машын. УзнагародыЗванне «Ударнік камуністычнай працы» (1973); ганаровая грамата Новамаскоўскага філіяла Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева (1979); нагрудныя знакі «Победитель социалистического соревнования 1978 г.» (1979), «Вынаходнік СССР» (1985); Грамата Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995); званне "Ветеран труда УО «ВГТУ» (2009). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia