Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова г. Віцебска. У склад вучэбна-навукова-вытворчага комплексу ўніверсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў, 27 кафедраў, 4 навучальныя карпусы, 2 інтэрнаты, эксперыментальна-доследнае прадпрыемства, аспірантура, бібліятэка, спартыўна-аздараўленчы комплекс і інш. Навучаюцца каля 8000 студэнтаў на дзённым і завочным аддзяленні. Навукова-педагагічныя кадры — 295 чалавек, сярод іх — 11 дактароў навук, 15 прафесараў, 116 кандыдатаў навук, 116 дацэнтаў. Ва ўніверсітэце працуюць 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў розных акадэмій, 2 заслужаныя дзеячы адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 заслужаны рацыяналізатар БССР. ГісторыяДа 1960-х гадоў у БССР шырока развівалася лёгкая прамысловасць. Пасля Вялікай Айчыннай вайны былі адноўленыя і пабудаваны новыя прадпрыемствы швейнай, трыкатажнай, абутковай і іншых галін прамысловасці. Савет Міністраў БССР ад 14 жніўня 1959 года зацвердзіў праектнае заданне на будаўніцтва ў г.Віцебску тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці. Перад гэтым у 1958 годзе было прынята рашэнне размясціць у Віцебску філіял Беларускага політэхнічнага інстытута.[2] Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (ВТІЛП) быў адкрыты 25 чэрвеня 1965 Пастановай Савета Міністраў Беларускай СССР за № 305 ад 24 чэрвеня 1965 года[3]. Першым рэктарам інстытута быў прызначаны кандыдат хімічных навук, дацэнт Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі, які працаваў загадчыкам кафедры хіміі ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Будаўніцтва інстытута ажыццяўлялася 38-м будаўнічым упраўленнем будтрэста № 9. Брыгада, якая будавала інстытут, атрымала ордэн Леніна. Здача ў эксплуатацыю навучальнага корпуса, першага інтэрната, вонкавых камунікацый і падсобных памяшканняў адбылася 1 верасня 1965 года. Першы набор студэнтаў ажыццяўляўся па пяці спецыяльнасцях на шасці кафедрах інстытута. Паступова павялічваўся план прыёму студэнтаў, ствараліся новыя кафедры, кабінеты, лабараторыі, адкрываліся новыя спецыяльнасці, папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база. У лютым 1995 года інстытут прайшоў акрэдытацыю на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу па крытэрыях, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і з 20 красавіка 1995 пераўтвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ). Факультэты і кафедрыДа 2017 годаЭканамічны факультэтЭканамічны факультэт (да 1997 года эканоміка-тэхналагічны) заснаваны ў 1997 годзе, з’яўляецца адным з найбуйнейшых ва ўніверсітэце. У склад факультэта ўваходзяць 8 кафедраў :
На факультэце навучаюцца больш за 1000 студэнтаў, працуюць 73 выкладчыка. На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па сямі спецыяльнасцях:
Мастацка-тэхналагічны факультэтМастацка-тэхналагічны факультэт — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для тэкстыльнай прамысловасці. Пачаў функцыянаваць з 1971 года як інжынерна-тэхналагічны, з 1978 года — эканоміка-тэхналагічны, з 1997 года — мастацка-тэхналагічны. На факультэце працуе 72 выкладчыкі: 4 доктара навук, 32 кандыдата навук. Сярод іх: 2 прафесары, 28 дацэнтаў. Сярод выкладчыкаў творчых дысцыплін — 18 членаў Беларускага Саюза Дызайнераў і 7 членаў Беларускага Саюза Мастакоў. У склад факультэта ўваходзяць 5 кафедр:
Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па наступных спецыяльнасцях, напрамках і спецыялізацыях:
З 2012 года ўніверсітэт пачаў прыём і падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці «Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў». У працэсе навучання студэнты размяркоўваюцца на 2 новыя напрамкі: вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і менеджмент) і вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і праектаванне). Факультэт мае аспірантуру, дактарантуру і магістратуру па спецыяльнасці «Тэхналогія і першасная апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны». Механіка-тэхналагічны факультэтМеханіка-тэхналагічны факультэт створаны ў жніўні 1969 года. Больш 600 студэнтаў. Кафедры:
На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 5 спецыяльнасцях:
Канструктарска-тэхналагічны факультэтКанструктарска-тэхналагічны факультэт арганізаваны ў чэрвені 1987 года ў выніку зліцця двух факультэтаў: «швейнай вытворчасці» і «Абутковая вытворчасці». У склад факультэта ўваходзяць 6 кафедраў:
На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 4 спецыяльнасцях:
Завочны факультэтЗавочны факультэт арганізаваны ў 1965 годзе. Завочным факультэтам кіруе Цімафееў Анатоль Міхайлавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. На факультэце рыхтуе без адрыву ад вытворчасці спецыялістаў для лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, машынабудавання і іншых галін народнай гаспадаркі:
Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыіФакультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі рыхтуе абітурыентаў да паступлення ва ўніверсітэт па наступных напрамках: падрыхтоўчае аддзяленне ( дзённая, завочная формы навучання) ; курсы: вячэрнія ; для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання ; двухтыднёвыя, для абітурыентаў перад уступнымі экзаменамі. Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраўФакультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў створаны пры ўніверсітэце ў 1989 годзе. На факультэце праходзяць перападрыхтоўку больш за 200 слухачоў, больш як 300 чалавек штогод павышаюць кваліфікацыю, каля 1300 студэнтаў атрымліваюць вышэйшую адукацыю. З 2017 годаУ 2017 годзе праведзена структурная рэарганізацыя ўніверсітэта.[4] Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікіКафедры:
Спецыяльнасці:
Факультэт эканомікі і бізнес-кіраванняКафедры:
Спецыяльнасці:
Кафедры:
Спецыяльнасці:
Факультэт дызайнуКафедры:
Спецыяльнасці:
Завочны факультэтФакультэт давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыіФакультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраўУніверсітэцкі кампусКарпусы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Навукова-тэхналагічны парк ВДТУРэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта» пачало сваю працу 24 жніўня 2010 года. У структуры — уласнае канструктарскае бюро, навукова-даследчая лабараторыя, эксперыментальна-даследчая вытворчасць і планава-эканамічны сектар. Структурныя падраздзяленніЭксперыментальна-даследчае прадпрыемстваНа эксперыментальна-даследчым прадпрыемстве ўкараняюцца новыя тэхналогіі, распрацаваныя ў ВДТУ. Музей ВДТУМузей гісторыі ўніверсітэта размяшчаецца ў вучэбна-лабараторным корпусе № 4. Экспазіцыя музея распавядае пра гісторыю стварэння ўніверсітэта, пра вучоных, якія працавалі ў ім у розныя гады, пра сучасную дзейнасць універсітэта. На стэндах — матэрыялы, прысвечаныя першым выкладчыкам, развіццю навукі ў ВНУ, мастацкай самадзейнасці, спорту, студэнцкаму будаўнічаму руху. Крама ВДТУНа падставе загаду рэктара і рашэння выканкама адміністрацыі Кастрычніцкага раёна №200 ад 19.04.2006 г. створана «Крама ВДТУ», з’яўляецца адасобленым структурным падраздзяленнем універсітэта. Зачынена восенню 2008 года. Дом мадэляў ВДТУСтудэнцкі Дом Мод заснаваны ў 2006 годзе ініцыятыўнай групай ВДТУ кафедры КТФ. Дырэктар Студэнцкага Дома Мод - Хімдыят Надзея Анатольеўна, член Беларускага Саюза Дызайнераў. Калекцыі ствараюць студэнты. Спарткомплекс ВДТУСтудэнцкі спартыўны комплекс мае басейн, фітнес-залу і трэнажорную залу. Санаторый-прафілакторыйПры ўніверсітэце адкрыты студэнцкі санаторый-прафілакторый на 50 месцаў. Студэнцкі санаторый-прафілакторый адкрыты ў 1973 годзе на базе інтэрната № 2, з’яўляецца адзінай аздараўленчай установай сярод тэхнічных навучальных устаноў г. Віцебска і Віцебскай вобласці. У лютым 2005 года выдадзена ліцэнзія на права медыцынскай дзейнасці, а ў красавіку 2006 года прафілакторый прайшоў атэстацыйную камісію ў г. Мінску на статус «Студэнцкі санаторый-прафілакторый». Працуюць тэрапеўтычны кабінет, працэдурны кабінет, фізіятэрапеўтычны кабінет, гразелячэбніца. Кабінеты аснашчаны сучаснымі медыцынскімі прыладамі і апаратурай, медыкаментамі. Культурнае жыццё ВДТУВа ўніверсітэце працуе студэнцкі клуб. Праводзяцца тэматычныя вечары, сустрэчы, канцэрты мастацкай самадзейнасці. Дзейнічае народны харэаграфічны ансамбль «Віцябланка», вакальная студыя. Штогод ва ўніверсітэце ладзіцца фестываль «Залатая мелодыя восені», у якім прымаюць удзел калектывы мастацкай самадзейнасці ўсіх факультэтаў. На базе ўніверсітэта створана Віцебская абласная ліга МГА «Беларускі КВЗ», праводзіцца Віцебскі рэгіянальны конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна». Штогод праводзіцца Міжнародная навуковая канферэнцыя. Рэктары
Кіраўніцтва
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia