Анатоль Віктаравіч Сіўко

Анатоль Віктаравіч Сіўко
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 16 лістапада 1976(1976-11-16) (48 гадоў)
Член у
Адукацыя
Узнагароды

Анатоль Віктаравіч Сіўко (нар. 16 лістапада 1976, г. Докшыцы, Віцебская вобласць) — беларускі тэхнікам-электрык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 лістапада 1976 года ў г. Докшыцы Віцебскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі»; прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент»[1].

Працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам-электрыкам з абавязкамі інжынера па працаёмкіх працэсах. Працаваў інжынерам-электрыкам, вядучым інжынерам, галоўным інжынерам раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Докшыцы-камунальнік»; дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Завод «Ветразь»[1].

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Докшыцкай акругі № 22. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» (2010, 2017)[1].

Сям'я

Жанаты, мае сына і дачку[1].

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya