Анатоль Леанідавіч Верабей
Анатоль Леанідавіч Верабей (нар. 10 жніўня 1950, вёсцы Вайнілавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі крытык, літаратуразнавец. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў у 1972 годзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у 1972—1974 гадах навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974) — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута (1977—1990). З 1990 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г. Навуковая дзейнасцьУ друку выступае з 1976 года як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983). Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны П.Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985), У.Хадыкі («На ўзвеях дзён», 1986), У.Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987—1991). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia