Анатоль Лявонцьевіч Лабанаў
Анатоль Лявонцьевіч Лабанаў (18 сакавіка 1933, в. Вялікая Крутая, Амуцінскі раён, Цюменская вобласць, Расія — 22 снежня 2019) — беларускі спецыяліст у галіне спартыўнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1969), прафесар. Майстар спорту СССР. БіяграфіяСкончыў Омскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1956). Працаваў у Омскім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1956–1959, кафедра лёгкай атлетыкі, выкладчык); Чэлябінскім дзяржаўным політэхнічным інстытуце (1959–1964, кафедра фізічнага выхавання, старшы выкладчык); Чэлябінскім педагагічным інстытуце (1964–1969, кафедра фізічнага выхавання, старшы выкладчык); Краснадарскім інстытуце фізічнай культуры (1969-1979, кафедра лёгкай атлетыкі, дацэнт); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1979, міжвузаўская кафедра спартыўнага ўдасканалення, прафесар). Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і абгрунтаванне ўдасканалення трэніровачнага працэсу спартсменаў высокай кваліфікацыі; распрацоўка і ўкараненне ў практыку новых трэніровачных праграм, методык і сродкаў. УзнагародыЗванне «Заслужаны трэнер БССР», знак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларь «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2003) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia