Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт
Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Чалябінск. Гісторыя2 лістапада 1943 года Савет Народных Камісараў СССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Чалябінску Чалябінскага механіка-машынабудаўнічага інстытута . Інстытут ствараўся ў мэтах падрыхтоўкі інжынерна-тэхнічных кадраў для Чалябінскага трактарнага завода, а таксама для Сталінградскага трактарнага завода, Кіраўскага завода і Харкаўскага маторнага завода, якія падчас Вялікай Айчыннай Вайны знаходзіліся ў эвакуацыі ў Чалябінску. Раней падрыхтоўка інжынерных кадраў вялася ў Сталінградскім механічным інстытуце, які таксама быў эвакуіраваны ў Чалябінск. Але пасля перамогі СССР у Сталінградскай бітве інстытут вярнуўся назад. Першапачаткова ў складзе інстытута было ўсяго два факультэты: механіка-тэхналагічны і танкавы. У 1944 годзе танкавы факультэт быў перайменаваны ў факультэт колавых-гусенічных машын, а у 1947 годзе — у факультэт аўтатрактарабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, а ў 1949 ён стаў аўтатрактарным факультэтам. 26 красавіка 1949 года выйшла пастанова Савета Міністраў СССР № 1671 аб арганізацыі ў 1951 году Чалябінскага політэхнічнага інстытута на базе ЧММІ шляхам яго аб’яднання з Чалябінскім інстытутам механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Аднак 23 чэрвеня 1950 года выйшаў загад аб тым, што Чалябінскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі захоўвае статус самастойнага ВНУ, а Чалябінскі механіка-машынабудаўнічы інстытут рэарганізоўваецца ў Чалябінскі політэхнічны інстытут. Таксама ў перыяд з 1951 па 1952 да двух існуючых факультэтах інстытута дадаецца яшчэ тры: энергетычны, металургічны і інжынерна-будаўнічы (які ў 1992 годзе быў переименова ў архітэктурна-будаўнічы) У 1968 годзе ЧПІ было прысвоена імя Ленінскага камсамола. У 1990 годзе Чалябінски політэхнічны інстытут імя Ленінскага комсмола быў перайменаваны ў Чалябінскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. У 1997 годзе ўніверсітэт быў переименова ў Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2010 годзе ўніверсітэт атрымлівае статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[1] Склад універсітэтаУ склад універсітэта уваходзяць 14 факультэтаў, інстытутаў і вышэйшых школ[2]:
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia