Анатоль Мікалаевіч Байдачны
Анатоль Мікалаевіч Байдачны (нар. 1 кастрычніка 1952, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі футбаліст (нападнік), трэнер. Кар’ера футбалістаВыхаванец футбольнай школы горада Обнінска, вучань Юрыя Аляксеевіча Шуванава. З 1969 па 1974 год гуляў за маскоўскае «Дынама». З-за канфлікту з кіраўніцтвам быў вымушаны сысці ў мінскае «Дынама». У 1979 годзе падчас матчу з маскоўскім «Спартаком» атрымаў сур’ёзную траўму нагі, з-за чаго быў вымушаны рана скончыць кар’еру іграка. У 1972 годзе выклікаўся ў зборную СССР, у складзе якой на чэмпіянаце Еўропы 1972 правёў 5 матчаў і заваяваў срэбныя медалі. Мае журналісцкую адукацыю. Кар’ера трэнераУ 1980 годзе пачаў кар’еру трэнера. Узначальваў магілёўскі «Дняпро» (1980—1985), «Зару» з Варашылаўграда (1988—1989), херсонскі «Крышталь» (1990—1991), кіпрскі «Анагенісі» (1992—1993), алімпійскую і моладзевую зборную Сірыі па футболе (1993—1995), кувейцкі «Ярмук» (1995—1996), малдаўскі «Цілігул» (1996), мінскае «Дынама» — 1997, расійскія клубы «Жамчужына» (1998—1999), «Чарнаморац» (2000—2001), «Растсельмаш» (2001—2002). У 2003 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трэніраваў мінскае «Дынама» (2003), нацыянальную зборную Беларусі па футболе (2003—2005), «Дарыду» (Ждановічы) (2006—2007). Пасля працяглага перапынку працаваў галоўным трэнерам грозненскага «Церака» (2010), старшым трэнерам «Факела», дзе складаў тандэм з Канстанцінам Сарсанія (2011). З красавіка па чэрвень 2012 года ўзначальваў «Растоў». У сакавіку 2021 года пасля дзевяцігадовага перапынку аднавіў трэнерскую кар’еру, стаўшы галоўным трэнерам клуба «Арарат-Арменія»[3]. У чэрвені 2021 года пакінуў армянскі клуб[4]. Вядомы вострымі выказваннямі на пасляматчавых прэс-канферэнцыях. Дасягненні
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia