Зборная Беларусі па футболе
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — галоўная футбольная каманда краіны, падпарадкоўваецца Беларускай федэрацыі футбола. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі згуляла першую афіцыйную міжнародную гульню супраць зборнай Украіны 28 кастрычніка 1992 года. Да гэтага беларускія футбалісты ўваходзілі ў склад зборнай СССР. Першую перамогу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала ў сустрэчы супраць Люксембурга 12 кастрычніка 1994 года. Беларусь ніколі не выходзіла ў фінальную частку Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнера Эдуарда Малафеева была вельмі блізкай да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2002 года ў Японіі і Карэі, але атрымала паражэнне ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазіцыю Украіне. Больш паспяхова Беларусь удзельнічала ў неафіцыйных спаборніцтвах. Так у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расіі, Украіны, Сербіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце. ГісторыяУ 2011—2014 гадах галоўным трэнерам зборнай быў Георгій Кандрацьеў, які пачаў выбудоўваць гульню з пяццю абаронцамі. Вынікі зборнай пры Кандрацьеве: +1=2-8 (афіцыйныя гульні) і +8=6-3 (таварыскія). У чэрвені 2019 года нацыянальную зборную ўзначаліў Міхаіл Мархель, які да таго быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай. Пад яго кіраўніцтвам зборная завяршыла адборачны турнір чэмпіянату Еўропы 2020 на 4-м месцы ў групе C, атрымаўшы адзіную перамогу над Эстоніяй (2:1). Увосень 2020 года зборнай гуляла ў лізе C Лігі нацый, дзе няблага выступала ў сваёй групе, аднак два паражэнні ад Албаніі пакінулі Беларусь на другім месцы ў групе і не дазволілі павысіцца ў лігу B. 8 кастрычніка 2020 года Беларусь таксама саступіла Грузіі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы сярод пераможцаў Лігі нацый і канчаткова пазбавілася шанцаў прыняць удзел у рэгіянальным першынстве. Тым не меней, у снежні 2020 года Мархель быў пакінуты на пасадзе галоўнага трэнера[3]. Пад яго кіраўніцтвам зборнай пачала адбор да чэмпіянату свету 2022, дзе 27 сакавіка 2021 года атрымала валявую перамогу над Эстоніяй (4:2), а 30 сакавіка разгромна саступіла Бельгіі (0:8), што стала набуйнейшым паражэннем у гісторыі зборнай Беларусі. Пасля гэтага 5 красавіка Мархель падаў у адстаўку, адзначыўшы пры гэтым, што «неабходны змены, каб каманда рухалася наперад»[4]. 6 красавіка 2021 года выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Мархеля Георгій Кандрацьеў[5], які ўжо ўзначальваў зборную ў 2011—2014 гадах. У чэрвені прайшла таварыская сустрэча са зборнай Азербайджана, якую нацыянальная зборная прайграла. Кандрацьеў не перабудаваў гульню і працягнуў гуляць у 5 абаронцаў. У ліпені 2021 года ён быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера[6]. У верасні зборная мінімальна прайграла зборнай Чэхіі (0:1), Уэльса (2:3) і Бельгіі (0:1). Гэты час адзначаўся немагчымасцю праводзіць хатнія матчы зборнай у Беларусі з-за абмежаванняў на палёты пасля інцыдэнту з рэйсам Ryanair 4978, таму свае хатнія матчы адбору на чэмпіянат свету зборная Беларусі праводзіла ў расійскай Казані. 8 кастрычніка ў матчы з Эстоніяй (0:2) з-за выяўленага COVID-19 у Кандрацьева зборнай кіраваў яго памочнік Алег Радушка. Ужо 11 кастрычніка ў матчы з Чэхіяй Кандрацьеў вярнуўся ў зборную. Пацярпеўшы ў гэтым матчы паражэнне 0:2, зборная Беларусі давяла серыю паражэнняў да рэкордных сямі матчаў запар. Хатні стадыёнКаманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама», які ўмяшчае 22,246 гледачоў, і знаходзіцца ў цэнтральнай часцы Мінска. Першая афіцыйная гульня на другім стадыёне была праведзена 13 кастрычніка 2007 года ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», калі Нацыянальная зборная Беларусі праводзіла гульню кваліфікацыі да Еўра 2008 супраць Люксембурга і атрымала адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Гол Фонса Левека ў кампенсаваны час прынёс перамогу яго камандзе з лікам 1:0. 6 чэрвеня 2009 года зборная згуляла ў Гродна супраць каманды Андоры і атрымала перамогу з лікам 5:1. З 2013 года, у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама», зборная праводзіла матчы ў розных гарадах, пераважна на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі. У адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 хатняй арэнай зборнай Беларусі з’яўляўся стадыён «Барысаў-Арэна» ў Барысаве. Цяперашні складНаступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел матчах у рамках Лігі нацый УЕФА супраць зборных Балгарыі (5 верасня 2024) і Люксембурга (8 верасня 2024)[7]. Статыстыка прыведзена станам на 4 верасня 2024 года. Нядаўнія выклікіНаступныя ігракі выклікаліся ў зборную цягам апошняга года.
Галоўныя трэнеры
Матчы зборнай10 апошніх матчаў зборнай
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia