Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў
Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў (3 лістапада 1936, в. Індыкава , цяпер у межах Віцебска) — беларускі вучоны ў галіне медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1974), акадэмік НАН Беларусі. БіяграфіяУ 1961 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, працаваў намеснікам галоўнага ўрача Іванаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці, урачом-эпідэміёлагам Бярэзінскай райбальніцы, урачом-рэнтгенолагам бальніцы ст. Гомель. З 1966 года ў Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў — аспірант, асістэнт, загадчык кафедры рэнтгеналогіі і прамянёвай дыягностыкі. Аўтар 200 навуковых работ, 15 манаграфій, у тым ліку: «Рэнтгенадыягнастычны атлас», «Рэнтгенасеміётыка хвароб чалавека» і інш. Член Еўрапейскай асацыяцыі радыёлагаў і прамянёвых дыягностаў. Увайшоў у лік выдатных сусветных лідараў навукі (Амерыканскі біяграфічны інстытут, ЗША, 1997). Узнагароды і прэміі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia