Анатоль Мікалаевіч Рубінаў
Анато́ль Мікала́евіч Рубі́наў (15 красавіка 1939, Магілёў) — беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1984), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). БіяграфіяНарадзіўся 15 красавіка 1939 года ў Магілёве. У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, аспірантам, старэйшым інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам лабараторыі, старшым навуковым супрацоўнікам. З 1964 года ў Інстытуце фізікі, з 1970 года загадчык лабараторыі генеравальных арганічных злучэнняў, адначасова ў 1987—1998 гадах намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002—2006 гадах старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2006 года першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 31 кастрычніка 2008 года абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання, 24 мая 2010 года — старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання. З 19 кастрычніка 2012 года па 16 студзеня 2015 года — старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання. Навуковая дзейнасцьАўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Методы изучения оптических свойств вещества при больших освещенностях», а ў 1972 г. — доктарскую на тэму «Оптические квантовые генераторы на основе растворов сложных органических соединений». Працы ў вобласці лазернай фізікі і спектраскапіі складаных арганічных злучэнняў. Распрацаваў новыя метады вывучэння спектраскапіі ўзбуджаных станаў лазерных асяроддзяў, лязеры на растворах арганічных злучэнняў. Даследаваў залежнасць спектру флуарэсцэнцыі раствораў ад частаты ўзбуджальнага святла (з’ява батахромнай люмінесцэнцыі), развіў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі, стварыў перабудаваныя па спектры лазеры з размеркаванай зваротнай сувяззю. Распрацаваў навуковыя асновы нерэзананснага ўзаемадзеяння лазернага выпраменьвання з біялагічнымі аб’ектамі. Асноўныя працы
Літаратурная дзейнасцьУ 2004 годзе быў выдадзены збор вершаў Анатоля Рубінава «Гори-гори, свеча зажженная…» накладам 260 асобнікаў, які ўтрымлівае цыклы «Песни души», «В пути», «Из заграницы», «Кто доскачет первым», «Гроза над землей проносилась», «Мы думали, мир навсегда», «Ох, ребята, это что ж такое деется…», «Мчится тройка-перестройка», «Жизнь — смешная очень штука…».[1][2] У 2010 годзе выйшлі зборнікі вершаў Анатоля Рубінава «Вот она, наша жизнь» і «Сердце и память», кожны накладам 1000 асобнікаў. Гэтыя выданні крытыкавалі як чытачы, так і асобныя эксперты з-за зместу пэўных вершаў.[3][4][5] Узнагароды і прэміі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia