Наталля Іванаўна Качанава
Наталля Іванаўна Качанава, народжаная Талкачова[2] (нар. 25 верасня 1960, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (з 2019). БіяграфіяУ 1982 годзе закончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1982 да 1995 — аператар пульта кіравання, інжынер па тэхніцы бяспекі, інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства «Водаканал». З 1995 да 2002 — інжынер, выконваючы абавязкі начальніка, вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка г. Полацка». З 2002 да 2007 — начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выконваючы абавязкі намесніка старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама, намеснік старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама. З 2007 да 2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкама. З 27 снежня 2014 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі. З 21 снежня 2016 года — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 6 снежня 2019 года выбрана старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. 15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[3]. Узнагароды
Санкцыі ЕС і іншых краін17 снежня 2020 года была ўключана ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[6]. У якасці падставаў для ўвядзення санкцый было адзначана, што Качанава як старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу адказвае за падтрымку рашэнняў прэзідэнта ў галіне ўнутранай палітыкі і за арганізацыю махлярскіх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[7]. Яна таксама рабіла публічныя заявы, адстойваючы жорсткія разгоны мірных дэманстрацый з боку апарата бяспекі[7]. З-за гэтага жа Качанаву ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[8] і Швейцарыя[9][10]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11]. Таксама Качанава знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13], а з 2022 года — пад санкцыямі Японіі, Украіны і Канады[14]. АцэнкіПалітолаг Дзмітрый Балкунец у красавіку 2020 года сцвярджаў, што ў Н. Качанавай «вельмі станоўчая біяграфія, ніякіх скандалаў за ёй няма… Качанава — чалавек вельмі выканаўчы, мае вялікі досвед працы з „нафцянкай“, бо працавала ва ўладзе ў горадзе, дзе развітая нафтавая прамысловасць»[15]. У канцы мая 2020 года Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра Н. Качанаву як пра «гатовага прэзідэнта» (г. зн. чалавека, падрыхтаванага заняць прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі), аднак падкрэсліў, што «ў нас Канстытуцыя не пад жанчыну, і грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну»[16]. У жніўні 2020 года Павел Якубовіч, былы галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», адзначыў, што «Я асабіста лічу самай вялікай памылкай прызначэнне на асноўную дзяржаўню пасаду Наталлі Качанавай. Яе эпоха — гэта эпоха дэкадансу. У галоўнага дзяржаўнага дарадцы набор з дзесяці фраз, накшталт „трэба быць бліжэй да людзей“, „людзі — гэта галоўнае“. Пры ёй была развалена кадравая работа, не самыя лепшыя кадры замяняліся горшымі. І гэта практычна на ўсіх узроўнях: старшыні аблвыканкамаў, не кажу ўжо пра райвыканкамы»[17]. У лістападзе 2020 года палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу на тое, што Н. Качанава даўно ўваходзіць у тузін (калі не ў пяцёрку) найбольш уплывовых чыноўнікаў Беларусі, а таксама на той факт, што задача, якую яна ў жніўні 2017 г. паставіла перад кіраўніцтвам Мінска («дасягнуць у снежні сярэдняга заробку ў 1385 рублёў… не проста дасягнуць, але і ўтрымаць»), не была выканана. Крытычна ацэньвалася і яе рэакцыя на гібель Рамана Бандарэнкі[18]. Сям’яЗамужам. Мае дзвюх дочак. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia