Анатоль Мікалаевіч Сцебурака
Анатоль Мікалаевіч Сцебурака (нар. 22 жніўня 1983, в. Амговічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі адукацыі другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. і французскіх архіўных калекцыях Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (2011), дацэнт (2015)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 22 жніўня 1983 года ў вёсцы Амговічы Слуцкага раёна[1]. Мае старэйшага брата Усевалада, беларускага паэта і шоумена. Скончыў у 2005 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2005—2010 гадах працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У 2010 годзе выкладчык Інстытута бізнесу БДУ[1]. У 2011 годзе скончыў аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развіццё адукацыі ў Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII стагоддзяў: этнаканфесійны і сацыяльны аспекты»[1]. З 2011 года дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: этнаканфесійны і сацыяльны аспекты адукацыі ў Беларусі ў XVI—XVII ст., Беларусь у часы напалеонаўскіх войнаў, беларуска-французскія кніжныя і культурныя кантакты[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia