Сяргей Паўлавіч Марозаў
Сяргей Паўлавіч Марозаў (нар. 6 красавіка 1985, Дрэздэн, ГДР) — беларускі гісторык, фотамастак, відэамастак. Кандыдат гістарычных навук (2016), дацэнт (2019). Удзельнік байкерскага руху. БіяграфіяСын Паўла Паўлавіча Палуцкага і гісторыка Святланы Марозавай[3]. Скончыў у 2007 годзе факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я. Купалы, у 2008 годзе магістратуру, а ў 2011 годзе аспірантуру ГрДУ імя Я. Купалы. У 2009 годзе скончыў магістратуру па спецыяльнасці «Параўнальная гісторыя краін Паўночна-Усходняй Еўропы» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У 2006—2007 гадах прайшоў прафесійную перападрыхтоўку па спецыяльнасці «PR-сувязі з грамадскасцю» ў Маскоўскім універсітэце культуры і мастацтва пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. Ламаносава; у 2020—2021 гадах — курс педагагічнага дызайну (Deutsche Gesellschaft fur Osteuropakunde Fellowship Programm Belarus у супрацоўніцтве з BE Student Support Organization). Стажыраваўся ў Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта (пры падтрымцы Fundacja na rzecz nauki Polskiej oraz Kasa im. Mianowskiego, 2010), Вільнюскім універсітэце (стыпендыя Education Exchanges Support Foundation, 2010), Нямецкім гістарычным інстытуце ў Маскве (2021). Навуковец і выкладчык у трэцім пакаленні[3]. У 2009—2020 гадах працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы лабарантам навукова-даследчага сектара, выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры журналістыкі. У 2021—2022 гадах навуковы супрацоўнік Цэнтра беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. ДзейнасцьКандыдацкая дысертацыя «Грамадска-палітычны рух у Беларусі за адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага (канец XVIII — першая чвэрць XX стст.)»[4] (2016). Сябра Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў.[5] Кірункі навуковай дзейнасці — гісторыя ідэй і праектаў адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі канца XVIII — першай паловы XX стагоддзяў, гістарычная памяць пра Вялікае Княства Літоўскае ў канцы XVIII — пачатку XXI стагоддзяў, палітыка памяці ў Рэспубліцы Беларусь. ЗацікаўленніФотамастак. Аўтар каля 50 аўтарскіх і калектыўных фотавыставак. Мае дыпломы I ступені выстаўкі-конкурсу маладых фатографаў «Я молодой!» (Расія, Дэпартамент культуры горада Масквы, 2014), фіналіста фотаконкурсу «Мой кадр у абарону прыроды» (Пасольства Францыі ў Беларусі, 2015), ад намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за арганізацыю персанальнай фотавыстаўкі ў межах XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (Гродна, 2016). Шматгадовы афіцыйны фатограф аўтафестывалю SunDay (2014—2019). Зрабіў першую выстаўку фотаздымкаў Гродна з дрона[6]. Відэограф. Аўтар серыі відэаролікаў What to see in Grodno пра Гродна[7] і турыстычнага відэафільма пра Грузію[8], музычнага кліпа на тэму Каляд[9]. Удзельнік байкерскага руху. Мае міжнародныя байкерскія намінацыі Saddle Sore 1000 (2012) і Bun Burner Gold 1500 (2017)[10], пацверджаныя і зарэгістраваныя Міжнароднай асацыяцыяй Iron Butt (ЗША). Прызнанне
Узнагароды
Выбраная бібліяграфіяАсноўныя працы
У калектыўных працах
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia