Анатоль Паўлавіч Ліхацэвіч
Анатоль Паўлавіч Ліхацэвіч (нар. 21 сакавіка 1947, в. Вялікая Кракотка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне экалогіі сельскай гаспадаркі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук (1996—2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1999), доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (2000). БіяграфіяСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1975). З 1975 года старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, з 1983 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1987 года загадчык лабараторыі, з 1995 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1997 года дырэктар Беларускага НДІ меліярацыі і лугаводства. З 2008 года галоўны навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут меліярацыі»[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне рэгулявання воднага рэжыму сельскагаспадарчых культур. Распрацаваў тэорыю эколага-эканамічнай аптымізацыі рэжыму дажджавання глебава-неаднародных сельскагаспадарчых палёў пры няўстойлівых умовах надвор’я. Прапанаваў для ўмоў Беларусі экалагічна бяспечную рэсурсазберагальную тэхналогію дажджавання сельскагаспадарчых культур. Распрацаваў структуру маніторынгу ў інфармацыйнай сістэме падтрымкі прыняцця рашэнняў пры эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і інфармацыйную сістэму ўстанаўлення чарговасці і аб’ёмаў работ па ўтрыманні гідрамеліярацыйных сістэм у працаздольным стане, інфармацыйную сістэму падтрымкі прыняцця рашэнняў па кіраванні водным рэжымам глеб. Распрацаваў методыку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання рэжыму дажджавання і кропельнага паліву раслін у адкрытым грунце. Аўтар больш за 300 работ, у тым ліку 7 манаграфій, 4 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, 13 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia